Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Па-нясвіжску віталі гасцей!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.05.2023

На мінулых выхадных на мемарыяльным комплексе Курган Славы распачаўся штогадовы сезон тэматычных выстаў арганізацый і прадпрыемстваў Мінскага рэгіёна. Упершыню такога кшталту мерапрыемствы прайшлі ў 2021-м годзе. У бягучым — выставы прысвечаны Году міру і стваральнай працы і будуць сустракаць гасцей
па выхадных днях да канца чэрвеня.Па-нясвіжску віталі гасцей! Па-нясвіжску віталі гасцей!



Традыцыйна абапал сцежак, што вядуць да манумента, размясціўся і Нясвіжскі раён, у тым ліку і наша выданне. Суседства падзялілі таксама Бярэзінскі і Смалявіцкі раёны.
Патрыятычныя, завадныя песні і шчодрыя словы прывітання гучалі ад артыстаў Нясвіжчыны — асобных выканаўцаў і творчых калектываў. Ручныя работы рукадзельнікаў раённага цэнтра культуры і цэнтра народнай творчасці Нясвіжа можна было ўбачыць разам з некаторымі іх аўтарамі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах, зрабіўшы на памяць невялічкія вырабы з падручных матэрыялаў. Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы прывезла з сабой падабраную лінейку гістарычна-патрыятычных кніг і выданняў, да таго ж прапаноўвала зрабіць тэматычныя фота на арганізаванай фотазоне. Прадстаўнікі цэнтра дзіцячай творчасці нашага раёна прадставілі выставу работ сваіх навучэнцаў, а таксама запрашалі паўдзельнічаць у майстар-класе па рукадзеллю.Па-нясвіжску віталі гасцей! Па-нясвіжску віталі гасцей!

Сваю прадукцыю дэманстраваў на Кургане Славы Гарадзейскі цукровы камбінат, работнікі якога рэкламавалі навінкі вытворчасці і давалі кашта- ваць яе мінакам. Тут жа можна было і набыць тое, што спадабалася.

Сваімі вырабамі радаваў гасцей мерапрыемства Нясвіжскі хлебазавод. Можна было не толькі на- быць прысмакі накшталт пампушак, булачак ці печыва, але і згуляць на арганізаваным полі ў шашкі з пернікаў — светлых і цёмных (усё як мае быць!). Смачным шашлыком, ды і не толькі ім, пачаставацца прапаноўвалі і ў шатры СВК “Агракамбінат Сноў”. Там жа можна было прысесці і адпачыць пад парасонам.Па-нясвіжску віталі гасцей! Па-нясвіжску віталі гасцей! Па-нясвіжску віталі гасцей! Па-нясвіжску віталі гасцей!

Журналісты рэдакцыі ў сваю чаргу прадастаўлялі гасцям магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, падпісаўшыся на нашыя сацыяльныя сеткі, зра- біць памятныя здымкі на фотазоне, пазнаёміцца з тэматычнымі старонкамі і рубрыкамі “Нясвіжскіх навін”, а яшчэ скласці відарысы славутасцей нашага горада з кубоў, саста- віць карту Беларусі з пазлаў і пакі- нуць пасланні-пажаданні газеце, гораду ці краіне на стужцы з чырвона-зялёнымі сэрцайкамі.

У суботу і нядзелю — 27-28 мая — рэдакцыя газеты зноў бу- дзе сустракаць гасцей на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, але ўжо ў рамках выставы сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!