Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 6 °C

Пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва заўсёды былі і будуць вельмі актуальнымі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 25.05.2023

Ірына Ксяневіч, намеснік старшыні райвыканкама:
— На долю Расіі прыпадае больш за палову аб’ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь, вялікі гэты паказчык і ў нашым раёне: амаль 70 % ад усяго аб’ёму экспарту складае экспарт у Расійскую Федэрацыю. Туды пастаўляецца прадукцыя практычна з усіх значных прамысловых прадпрыемстваў Нясвіжчыны. Гэта, напрыклад, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, ЗВУП “Медінтэрпласт”, СП ТАА “ФАРМЛЭНД”, ЗТАА “Флексасервіс”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, а таксама шэраг прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу.



Экспартуе наш раён у Расійскую Федэрацыю больш за ўсё прадукты харчавання і лекавыя сродкі. Бясспрэчны лідар у гэтым плане — ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, які дае больш за 63 працэнты ад усяго аб’ёму экспарту ва ўсходнюю краіну-суседку.
Расія традыцыйна — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі і буйнейшы экспартны рынак для нашых тавараў, таму пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва заўсёды былі і будуць вельмі актуальнымі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!