Сёння развіталіся са школай 35 выпускнікоў Нясвіжскай гімназіі. Урачыстая лінейка, прысвечаная апошняму школьнаму званку, прайшла ўрачыста і ўзнёсла. Выпускнікоў павіншавалі з заканчэннем школы і пажадалі ім поспехаў у дарослым жыцці дырэктар навучальнай установы Юлія Рабянок, былы кіраўнік гімназіі, а зараз кіруючы справамі Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Шумоўская, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Віталь Севярэнь, метадыст раённага метадычнага кабінета Марына Скрабец, намеснік дырэктара Нясвіжскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Настасся Сініцына, мастацкі кіраўнік РЦК Юлія Івашка.
11 “А” клас павіншавала яго класны кіраўнік Зоя Барысаўна Аленіч, 11 “Б” клас — класны кіраўнік Людміла Леанідаўна Зубрыцкая.
Ад імя бацькоў са словамі ўдзячнасці педагогам і пажаданнямі светлага шляху ў новае, самастойнае жыццё выступіла Алена Фомчанкава.
Некалькі бацькоў атрымалі падзякі за добрае выхаванне сваіх дзяцей.
Права даць апошні званок 2023 было прадастаўлена навучэнцы 11 класа Ганне Зубковай і навучэнцу 1 класа Даміру Гецману.
Завяршылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная апошняму школьнаму званку, адпусканнем у неба прыгожых надзіманых шарыкаў — сімвала добрага шляху ў новае, дарослае жыццё.