Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Жыць і працаваць у Беларусі

0

Пост опубликован: 26.05.2023

Напалову рускі, напалову армянін Самвэл Лапцеў, механізатар ААТ “Лань-Нясвіж”, ніколі не пашкадаваў, што лёсам было яму накавана жыць і працаваць у Беларусі.

Мой суразмоўца прыехаў з бацькамі ў Лань 12-гадовым хлопчыкам, закончыў мясцовую школу, а затым — Клецкі сельскагаспадарчы вытворчы ліцэй, атрымаў спецыяльнасць механізатара меліяратыўных работ і вярнуўся ў родную гаспадарку. Адразу быў памочнікам камбайнёра, затым перасеў на трактар і застаўся працаваць на ім, выконваючы ўсе заданні кіраўніцтва. Даводзілася выконваць розныя работы — і культывіраваць глебу, і падвозіць ваду для ўнясення вадкіх угнаенняў і непасрэдна ўносіць іх, і сеяць сельгаскультуры, і іншае.

Пачынаў Самвэл Сямёнавіч на трактары МТЗ-82, затым — на 12-21 і з красавіка мінулага года перасеў на магутны МТЗ 35-22. Гэтымі днямі мой суразмоўца кульцівіруе палі з кульціватарам АКШ-7,5, праходзіць ад 40 да 50 гектараў у залежнасці ад поля. Яго намаганнямі сёлета засеяна 435 гектараў збожжавых, 190 — траваў.

Пра сваю прафесію вопытны механізатар гаворыць так:
— Работа ў сельскай гаспадарцы ніколі не была лёгкай. У гарачую вясновую пару, лічы, жывеш на рабоце, але на другім месцы я сябе ўжо не ўяўляю. Прыкепеў душой, прывык. А з усіх відаў работ, якія асвоіў, больш за ўсё люблю тыя, дзе можна хутчэй рухацца — калі кульцівірую глебу ці важу збожжа ў прычэпе, ці яшчэ нешта падобнае.

Вядома, у майго суразмоўцы, як і ва ўсіх людзей, ёсць свае перавагі, але ўсе заданні кіраўніцтва ён выконвае з аднолькавай стараннасцю і карыстаецца даверам кіраўніцтва гаспадаркі і павагай у калектыве як добрасумленны работнік і надзейны таварыш.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика