Чалавек народжаны для працы,
праца складае яго зямное шчасце, праца — лепшы захавальнік чалавечай маральнасці, і праца ж павінна
быць выхавальнікам чалавека.
Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі,
рускі педагог, пісьменнік, заснавальнік навуковай педагогікі ў Расіі.
Заканчваецца вучэбны год. Наперадзе — самая любімая дзіцячая пара — лета. Час весялосці, адпачынку, вандраванняў і новага вопыту. Кожнага са школьнікаў чакаюць свае, розныя падзеі: хтосьці незабыўна правядзе час з сябрамі за любімымі заняткамі, некаму трэба будзе прыкласці намаганні і стаць адказным і самастойным, прымаючы рашэнне, якую прафесію абраць і якім чынам прадоў- жыць свой шлях пасля школы. Але сёння ў фокусе нашай увагі — моладзь, якая плануе прысвяць час дзейнасці ў летніх лагерах працы і адпачынку, і тыя, хто з’яўляецца ці стане членам беларускіх студэнцкіх атрадаў (БСА).
Спачатку разбяромся з апошнімі. І вось крыху афіцыйнай інфармацыі.
Мінскай абласной арганізацыяй ГА “БРСМ” праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па працаўладкаванні моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Па выніках 2022 года ў складзе 235 атрадаў 2619 чалавек (2021 год — 1969 чалавек у складзе 182 студэнцкіх атрадаў, рост колькасных паказчыкаў склаў 33 %). У тым ліку працаўладкавана 1715 непаўналетніх падлеткаў, што складае 66% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. У нясвіжскім раёне гэта лічба складала 8 атрадаў, у якія ўвайшоў 141 чалавек.
Афіцыйнае адкрыццё чарговага працоўнага семестра ў гэтым годзе адбылося 22 мая ў знакавым месцы — на Алеі вайсковай славы ў Мар’інай Горцы. Сведкам цырымоніі быў адзін з атрадаўцаў Нясвіжчыны, навучэнец каледжа імя Якуба Коласа Глеб Граждзіеру:
— Восенню 2022 года я стаў членам студэнцкага сельскагаспадарчага атрада “Каларыт” і працаваў на той момант у ААТ “Гарадзея”. Цяпер вырашыў паспрабаваць сябе ў новым профілі — будаўнічым. У гэтыя майскія дні мы задзейнічаны на рэканструкцыі і рэстаўрацыі западнага бастыёна абарончай сцяны Палаца Радзівілаў.
Для мяне студатрад — больш, чым проста фізічная праца. Гэта, можна сказаць, сям’я. Таму што мы не проста працуем, мы право- дзім разам час, ходзім на экскурсіі, па вечарах спяваем песні пад гітару і такім чынам згуртоўваемся.
Гэта ж пацвяржае і першы сакратар раённага камітэту ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская:
— Студэнцкія атрады — не толькі праца ад званка і да званка, гэта яшчэ і праграма, якая фарміруе сапраўдны атрад, згуртаваны, мабільны, актыўны, спартыўны і творчы! Сувязным звяном паміж пачаткоўцамі і ўжо дасведчанымі камандзірамі, камісарамі і байцамі становяцца студатрадаўскія традыцыі: прысвячэнне ў байцы — дзень, калі новых байцоў правяраюць на мужнасць і вытрымку, Цалінны Новы год (з 31 ліпеня на 1 жніўня) — сапраўдны Новы год з ёлкай, Дзедам Марозам, падарункамі і загадваннем самых патаемных студатрадаўскіх жаданняў, 8 Сакавіка (8 жніўня) і 23 лютага (23 ліпеня), 1 жніўня — Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў.
Калі ты навучэнец сярэдняй школы, студэнт вышэйшай навучальнай установы, навучэнец устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, які не мае акадэмічнай запазычанасці, а таксама работнік установы адукацыі, вызначайся з кірункам і хутчэй запаўняй анкету! (г. Нясвіж, вул. Савецкая, 4, каб.1, тэл. 5-13-46) або ў чат-боце Telegram “Беларускія студэнцкія атрады”! Запрашаем усіх!
Дарэчы, стаць членам атрада можна па некалькі накірунках: будаўнічым, педагагічным, сэрвісным, вытворчым, сельскагаспадарчым і экалагічным.
Быць карсыным для грамадства і роднай зямлі ёсць магчымасць і ў лагерах працы і адпачынку. Пра іх колькасць на тэрыторыі нашага раёна і пра тое, як яны плануюць функцыя- ваць, нам расказала загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ганна Богдан:
— У гэтым годзе сваю дзейнасць арганізуюць чатыры лагеры працоўнага адпачынку. У цэлым перыяд іх функцыянавання пройдзе з 7 чэрвеня па 23 жніўня. Напрыклад, працоўны лагер на базе ААТ “Гарадзея” з дзённай формай знаходжання пройдзе з 20 чэрвеня па 9 ліпеня. Маладых людзей задзейніча- юць у відавай праполцы збожжавых на палях севаабароту гаспадаркі. Такія ж работы выканаюць і 15 юнакоў і дзяўчат, якія залічаны ў ЛПА ДП “ЭБ “Свеклавічная” на перыяд з 7 па 26 чэвеня.
30 працоўных местаў будуць чакаць маладых людзей на базе УП “Нясвіжскае ЖКГ”. Там яны дапамогуць з праполкай клумбаў і ўборкай тэрыторый у гарадсккім парку і на вуліцах горада. Тэрмін працы — з 3 па 23 жніўня.
А вось Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя прыме моладзь у колькасці 15 чалавек на кругласуточнае знаходжанне. Ім прадстаіць паўдзельнічаць ў відавай праполцы збожжавых з 25 чэрвеня па 3 жніўня.
Усяго ў гэтым годзе ўдзельнікамі ЛПА стануць 70 чалавек.
Уся інфармацыя, што звычайна ціка- віць добраахвотнікаў, за пэўны час размяшчаецца на сайтах, у сацыяльнах сетках устаноў адукацыі, у мэсенджэрах, бацькоўскіх і вучэбных чатах. Хочацца адзначыць, што школьнікі актыўна, з жаданнем становяцца членамі лагераў. Яны не толькі з карысцю праводзяць час, дапамагаюць фізічнай працай, але і за- рабляюць свае грошы, усведамляюць, якую каштоўнасць яны маюць, якімі намаганнямі яны, часам, дастаюцца.
І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Праца — гэта не проста выкананне абавязкаў для атрымання заробка, гэта — ключавы элемент самаразвіцця і акультурванне асобы. Праз працу чалавек набывае не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і ўмацоўвае свой дух і характар.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ,
Максіма ЖУКА і Карыны АНТАНОВІЧ.