У галерэі “Мара” сёння адкрылася выстава работ вядомага беларускага мастака Уладзіміра Канцадайлава “Маналог”.
Ён нарадзіўся 6 жніўня 1960 года ў Бабруйску. У 1982 годзе скончыў Бабруйскі каледж мастацтваў, у 1989 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Працуе ў станковым жывапісе, у асноўным у жанры фігуратыўнай кампазіцыі. Вялізнае прызнанне ў гледачоў заваявалі яго палотны “Белая легенда”, “Світанак”, “Шут і кароль”, “Начныя флейты”, “Забытая мелодыя для фрэскі” і іншыя. За шматгадовую выставачную дзейнасць мастак прадстаўляў свае працы на выставах і конкурсах у Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Літве, Расіі, Францыі і Швейцарыі.
Работы гэтага беларускага мастака выстаўляюцца ў многіх краінах свету, захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ў Калінінградскай Мастацкай галерэі, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Еўропе і СНД. Адразу вядомы стыль Концедайлова вызначаецца лёгкасцю і шматзначнасцю адначасова. У яго працах часцей за ўсё апяваецца лірычны вобраз жанчыны — загадкавай, далікатнай і заўсёды асаблівай. Акрамя акцэнту на жаночую прыгажосць, у кожнай карціне ёсць гісторыя, якую глядач трактуе па-свойму.
Мастак з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі і прызнаны адным з лепшых прадстаўнікоў сучаснага выяўленчага мастацтва ў нашай краіне. У 2016 годзе ўвайшоў у арт-дзясятку, якая прадстаўляе Беларусь у “ЭРАРЦЕ” –першым прыватным музем сучаснага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскім востраве.
І вось нарэшце магчымасць пазнаёміцца з творамі Уладзіміра Канцадайлава атрымаў і нясвіжскі глядач.
Выстава мастака “Маналог” будзе дзейнічаць у галерэі “Мара” па 31 жніўня.
Мастак з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі і прызнаны адным з лепшых прадстаўнікоў сучаснага выяўленчага мастацтва ў нашай краіне. У 2016 годзе ўвайшоў у арт-дзясятку, якая прадстаўляе Беларусь у “ЭРАРЦЕ” –першым прыватным музем сучаснага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскім востраве.
І вось нарэшце магчымасць пазнаёміцца з творамі Уладзіміра Канцадайлава атрымаў і нясвіжскі глядач. Выстава мастака “Маналог” будзе дзейнічаць у галерэі “Мара” па 31 жніўня.
У гутарцы з карэспандэнтам “НН” мастак расказаў, што пачынаў свой шлях у выяўленчае мастацтва са стварэння інтэр’ерных карцін, але паступова зусім адышоў ад стварэння інтэр’ераў і прысвяціў сябе толькі жывапісу.
Прычым карціны Уладзімір Канцадайлаў любіць ствараць цыкламі, якія аб’ядноўвае адна пэўная ідэя. Яго любімая колькасць палотнаў на адну тэму — 12. Калі яна дасягнута, ён лічыць работу завершанай, а тэму — дастаткова распрацаванай. Хаця, бывае, па яго ўласным прызнанні, што атрымліваецца і толькі дзве карціны, і чатыры, і шэсць, і восем, але абавязкова гэта цотны лік і ў ідэале — гэта 12.
Аб уражанні, якое аказвае творчасць мастака на гледачоў, лепш за ўсё раскажуць яны самі.
Нясвіжская мастачка Марына Канавалава:
— Аўтара выставы я ведаю даўно: такога выдатнага мастака цяжка не ведаць. На мой погляд, гэта самы рамантычны, самы паэтычны і вытанчаны творца, які цудоўна адлюстроўвае нашу рэальнасць, нашы пачуцці. Нясвіж, як калыска розных муз, сёння проста ажыў і мы бачым на адкрыцці гэтай выставы прыгожыя, вясёлыя твары. Усе радуюцца, што ў нас цяпер ёсць такая шыкоўная галерэя, дзе мы можам атрымліваць асалоду ад мастацва.
Дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва:
— Мяне вельмі ўразіў мастак. Яго карціны надзвычай філасофскія, глыбока западаюць у душу. У іх ёсць і матэматыка, і геаметрыя, і філасофія, і каханне, і мара. Кожны раз пры поглядзе на гэтыя творы ты думаеш пра нешта новае, а іх колеравая гама зараджае энергіяй.
Леанід Крупец, Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа:
— Разумець мастацтва — гэта таксама дар Божы, не меншы, чым дар яго ствараць. І калі мы наведваем такія выставы, мы вучымся гэтаму дару. І мне асабіста вельмі падабаецца тое, што ўсе карціны на сённяшняй выставе прысвечаны прыгожай палове чалавецтва, і мастак так стварае вобразы сваіх гераінь, што ў іх нельга не закахацца.
Наталья Багданова, несвіжанка:
— Выстава выдатная, па іншаму сказаць нельга. І тое, што галерэя “Мара” дае нам магчымасць у такіх утульных умовах, спакойна і без мітусні дакрануцца да вялікага мастацтва, — гэта проста цудоўна, і гэта самы сапраўдны падарунак для несвіжан!
Дарэчы, разам з адкрыццём выставы Уладзіміра Канцадайлава у “Мары” адбылася яшчэ адна цікавая падзея: адкрыццё сцяны ва ўнутраным двары галерэі, якую распісалі навучэнцы аддзялення дызайну Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа пад кіраўніцтвам свайго выкладчыка, мастака Міхаіла Канавалава. Яны таксама прысутнічалі на выставе, што, безумоўна, стане для іх знакавым пунктам на шляху да мастацкіх вяршынь.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Неанілы ЛЮБАНЕЦ.