Шчасця, здароўя, аптымізму, дабрабыту, чыстага мірнага неба і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыне пажадаў несвіжанам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка падчас мітынгу, прысвечанага 79-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
– Наша незалежнасць – гэта вынік подзвігаў усіх тых, хто не шкадаваў жыцця, адстойваў непахіснасць меж нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупаванай тэрыторыі. Гэта наша гісторыя, наша памяць і наша надзея, – адзначыў Іван Мамайка. – Мы ганарымся, што жывём у суверэннай і незалежнай дзяржаве, будуем будучыню для новых пакаленняў беларусаў, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі нашых продкаў. Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары Нясвіжчыны добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакаленняў пераможцаў. Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт малой радзімы дапаможа зрабіць родны кут самым прыгожым і яшчэ больш утульным.
Шчасця, здароўя, аптымізму, дабрабыту, чыстага мірнага неба і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыне пажадаў несвіжанам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка падчас мітынгу, прысвечанага 79-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Пост опубликован: 03.07.2023