Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Чым артысты Нясвіжчыны ўражвалі ў гэты раз?

Неонила ЛЮБАНЕЦ 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 01.08.2023

У пятніцу ва ўнутраным двары Нясвіжскага палаца адкрыўся трэці творчы праект “Вяртанне да тэатральных вытокаў”. Артысты Заслужанага калектыву
аматарскага тэатра імя Уршулі Радзівіл распачалі творчыя вечары прэм’ерай. Ёй стала французская камедыя “Вячэра дурняў” Франсіса Вэбера.

Тэатральныя вечары: чым артысты Нясвіжа ўражваюць у гэты раз?Пра аднаго з герояў камедыі палажэнняў напявалі падчас спектакля: “Тут жыве П’ер Брошан, самы злы з парыжан”. Сапраўды, трэба быць вельмі нядобрым чалавекам, каб кожную сераду ўладкоўваць з сябрамі забаву пад назвай “Вячэра дурняў” і прыводзіць на гэтую пацешную вячэру прасцякоў і недарэк з мэтай удосталь над імі пасмяяцца. Але вось аднойчы ў П’ера Брошана вечар серады пайшоў зусім па іншым сцэнарыі. Па законе жанру гэта “аднойчы” пераварочвае ўсё дагары дном і ўжо не ясна, хто добры, а хто злы, хто ра- зумны, а хто дурань. І раптам аказваецца, што ёсць больш важныя чалавечыя якасці, чым востры розум…



“Перад тым, як назваць іншага дурнем, падумай два разы”, — заклікаюць героі спектакля напрыканцы дзеі.
Нягледзячы на тое, што ўмовы надвор’я маглі астудзіць настрой гледачоў, збіць увагу, аматары тэатральнага мастацтва былі вельмі рады, што пабывалі на гэтым спектаклі.
— Я глядзела з задавальненнем, было і мудра, і смешна, — адзначае ў размове з карэспандэнтам глядачка з вёскі Карцэвічы Станіслава Вальчык. — У гэтай п’есе раскрываецца біблейская мудрасць: гардыня караецца. Ды і дурань аказваецца не такім і дурным, як яго бачыў другі галоўны герой. А якая акцёрская ігра! Маладзец Мікалай Клімко, вельмы жыва сыграў. А Максім Курганскі — увогуле мэтр, што сказаць.
Сапраўды, артысты бездакорна выканалі свае ролі, выклікаўшы ў гледачоў шэраг моцных эмоцый. Так, удзел у спектаклі прынялі Леанід Буднік, Мікалай Клімко, Андрэй і Максім Курганскія, Анастасія Румянцава і Яўгенія Гардзіевіч.
Другі дзень тэатральных вечароў парадаваў наведвальнікаў трагікамедыяй “Чалавек, які плаціць” па п’есе Іва Жаміака, якую выканалі Леанід Буднік, Вольга Клімко, Максім Курганскі, Ірына Янчэўская, Яўгенія і Аляксандр Гардзіевіч.Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў»
У гэтым спектаклі падымалася філасофскае пытанне: “Ці можна купіць каханне і любоў?” Галоўны герой вырашае знайсці сваё шчасце пры дапамозе грошай і наймае зусім выпадковых людзей — беспрацоўнага мастака, актрысу і яшчэ дзяўчыну, каб яны ігралі для яго сям’ю. Прынцып просты: яны робяць выгляд, а ён плаціць. Галоўнае — найміты не павінны мець ніякіх сапраўдных пачуццяў да аўтара гэтай дзеі. Аднак жыццё часцяком вядзе сваю гульню і піша свой сцэнарый. Што адбылося з героямі — добра ведаюць гледачы спектакля. А для астатніх — прапаную на свае вочы паглядзець гэтую трагікамедыю і зрабіць уласныя высновы пасля прагляду.
Рэжысёрам абодвух спектакляў з’яўляецца знаёмы ўсім аматарам мастацтва Яўгеній Валабаеў.
А вось трэці творчы вечар рыхтаваў другі рэжысёр тэатра — Арцём Пінчук. Свой спектакль ён ставіў па трох выдатных апавяданнях Антона Паўлавіча Чэхава: “Прапанова”, “Юбілей” і “Мядзведзь”. У “Прапанове” ролі выконвалі Мікалай Клімко, Дзмітрый Дэмух і Маргарыта Дэмух. “Юбілей” адыгрывалі Людміла Вітко, Аляксей Дунчанка і Юрый Дзішук. У “Мядзведзі” — Сяргей Хвалько, Кацярына Лабаза, Таццяна Лук’янава і Дзмітрый Малеж.
Дарэчы, усе спектаклі, якія былі паказаны, упершыню выконваліся нясвіжскімі тэатральнымі акцёрамі. Таму для кожнага з іх гэта было сур’ёзнае выпрабаванне — ступаць на сцэну, не ведаючы, ці захопіць гледачоў тая ці іншая дзея.Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Третий день творческого проекта «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Третий день творческого проекта «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Третий день творческого проекта «Вяртанне да тэатральных вытокаў» Третий день творческого проекта «Вяртанне да тэатральных вытокаў»
— Не баяцца выходзіць на сцэну дапамагае багаты вопыт, — адзначыў Аляксей Дунчанка. — Калі паглыбляешся ў вобраз, ты глядзіш і разумееш, што побач з табой ужо не Андрэй, Таня, Сярожа, а менавіта графіня, пані і іншыя героі. І адразу губляецца астатняя прастора.
Калі глядач задаволены, ты гэта адчуваеш, і сам атрымліваеш задавальненне. А пасля спектакля прыходзіць прыемная стомленасць.
Мне было асабліва прыемна ўдзельнічаць у гэтым спектаклі, бо я лічу, што Чэхаў — адзін з брыльянтаў сусветнай класічнай літаратуры. Кожны Чэхаўскі аповед — гэта скарбніца вобразаў і глыбокіх думак.
У плане працы мне хочацца паспрабаваць сябе ў розных ролях, абы матэрыял быў годны. І класічныя творы добры таму прыклад. але пры гэтым іграць класіку значна складаней, хоць і цікавей.
Вось так, на працягу трох дзён акцёры Заслужанага калектыву аматарскага тэатра імя Уршулі Ра- дзівіл прыемна здзіўлялі гледачоў сваёй далёка не аматарскай ігрой і заваёўвалі іх сэрцы.
Дарэчы, арганізоўваў тэатральны праект Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.
Наступнае “Вяртанне да тэатральных вытокаў” адбудзецца праз год. Цікава, што падрыхтуе калектыў аматарскага тэатра для сваіх прыхільнікаў у чацвёрты раз?
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!