Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Г.П. Ігнатовіч: “Як добра стала жыць у наш час”

Валерия КОБОЗЕВА 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.08.2023

У гэтым годзе Нясвіжчына багатая на юбілеі. Узначальвае парад святаў прыгажун Нясвіж. Яму сёлета спаўняецца 800 гадоў. Камусьці спаўняецца 5, 10, 55. Ёсць людзі, якія адзначаюць векавы юбілей. Так, напрыклад, адна з імянінніц — Ганна Пятроўна Ігнатовіч — нарадзілася 1 ліпеня 1923 года ў вёсцы Малінаўка Нясвіжскага раёна.
На працягу 35 гадоў жанчына працавала даяркай у калгасе імя Дзяржынскага, дзе сваёй нястомнай працай і самаадданасцю набыла шчырую павагу сярод калег і кіраўніцтва. У той час выконваць такія работы было вельмі складана, бо ў гаспадарках не было таго ўзроўню механізацыі і аўтаматызацыі, якімі мы можам пахваліцца сёння.



Як гаворыць дачка Таццяна Іванаўна, маці заўсёды ёсць чым заняцца. Раней у вольны час і вышывала, і вязала. Будучы вельмі працавітай, Ганна Пятроўна нават у 70 гадоў хадзіла падменнай на ферму ў Малінаўцы. А амаль да 90 гадоў трымала хатнюю гаспадарку. У 85 яшчэ гадавала свіней, коз, курэй. Нават сёлета ходзіць у агарод прапалоць цыбульку.

— Ніколі не думала, што дажыву да столькіх гадоў, тым больш не думала, што мяне будуць памятаць у раёне, — адзначае Ганна Пятроўна. — Калі ўжо да 101-га дня нараджэння дажыву, то гэта будзе заслуга нашай сацыяльнай сферы, а не мая.

Нягледзячы на тое, што Ганне Пятроўне споўнілася 100 гадоў, яна па-ранейшаму маладая душой. Дабрыню і цеплыню матчынага сэрца, нястомную працу — усё гэта яна шчодра дорыць сваёй дачцэ Таццяне, дзвюм унучкам і дзвюм праўнучкам. Для ўсіх яе словы адабрэння — самая высокая ўзнагарода. Нягледзячы на цяжкія гады, яна не страціла пяшчоты і душэўнага трапятання ні для сваіх блізкіх, ні для іншых людзей.

Ганна Пятроўна заўсёды гаворыць, як добра стала жыць у наш час. Таму да юбілею горада яна жадае ўсім жыхарам Нясвіжчыны зберагчы ўсё тое, што ў нас ёсць. А яшчэ — дабрабыту, міру і каб наш горад быў тым куточкам, дзе кожны чалавек можа знайсці сваё месца пад сонцам і жыць у дастатку і гармоніі. Няхай Нясвіж застаецца прыгожым і ўтульным, а яго жыхары — добрымі і спагадлівымі людзьмі.

Валерыя КОБАЗЕВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!