Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 5 °C

Дзеля бяспечнай працы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 24.08.2023

На мінулым тыдні адбыўся чарговы рэйд з удзелам памочніка пракурора Нясвіжскага раёна Дар’і Ракуцькі і інспектара сектара нагляду і прафілактыкі, маёра ўнутранай службы Нясвіжскага РАНС Аляксандра Каржака, якія наведалі ААТ «Юшавічы» і «Грыцкевічы».

У перыяд правядзення ўборачнай кампаніі на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэ- джанне і бяспеку дарожнага руху пры перамяшчэнні сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў па дарогах агульнага карыстання. Асаблівая ўвага надаецца агляду механічных транспартных сродкаў, прычапнога і навяснога тэхналагічнага абсталявання на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням, парадку допуску да кіравання транспартнымі сродкамі, арганізацыі перадрэйсавага, міжрэйсавага і паслярэйсавага кантролю стану вадзіцелей і механізатараў, удзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў з наяўным дазволам на яго ўдзел у дарожным руху і іншае.



— Час уборачнай кампаніі — адзін з самых адказных перыядаў у рабоце сельскагаспадарчых арганізацый і раёна ў цэлым. Ён патрабуе згуртаванай працы ўсіх работнікаў аграпрамысловага комплексу, дзе задзейнічана вялікая колькасць людзей, дарагой тэхнікі, — пракаментавала Дар’я Генадзьеўна. — І таму задача пракуратуры і ўсіх зацікаўленых суб’ектаў у такую гарачую пару — забяспечыць выкананне належных умоў працы, патрабаванняў тэхналагічнай дысцыпліны і нормаў пажарнай бяспекі.
Таму хочацца яшчэ раз нагадаць, што захаванне працоўнай дысцыпліны, мер бяспечнага вядзення работ і аховы працы, патрабаванняў пажарнай бяспекі, асабліва ў такі пажаранебяспечны перыяд, — гэта залог захаванасці здароўя і жыцця, а таксама поспеху ў любых працаёмкіх працэсах.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!