Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Пра бяспеку з працаўнікамі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 04.09.2023

Штодзенна прадстаўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разгортваецца шырокамаштабная дзейнасць па навучанні насельніцтва правілам бяспечных паводзін. Выкарыстоўваюцца пры гэтым самыя разнастайныя формы і метады, у працоўных калектывах — найчасцей гутаркі.Пра бяспеку з працаўнікамі



Так, начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэўся з работнікамі аўтапарка №8 філіяла Мінаблаўтатранс з мэтай правядзення прафілактычнай гутаркі па тэме бяспекі. Галоўны ратавальнік раёна давёў прысутным статыстыку МНС па пажарах і гібелі насельніцтва пры вогненных трагедыях. У чарговы раз распавёў аб необходнасці выконваць правілы бяспекі ва ўласных дамаўладаннях і на працоўных месцах, засяродзіў увагу на неабходнасці пільна сачыць за станам электраправодкі, прытрымлівацца нормаў бяспечнага карыстання электрычнымі прыборамі. Напярэдадні восені, калі пачынаецца перыяд навядзення чысціні на прыдамавых тэрыторях, Максім Валер’евіч нагадаў аб правілах развядзення вогнішчаў, аб забароне спальвання сухой расліннасці.Пра бяспеку з працаўнікамі
Не абышоў увагай прадстаўнік службы ратавання і тэму гібелі людзей на вадаёмах, заклікаўшы прысутных як пільна ставіцца да ўласных паводзін на беразе, так і не выпускаць з поля зроку маленькіх дзяцей, якія, на жаль, становяцца ахвярамі вады менавіта з-за безадказнасці дарослых.
Напрыканцы гутаркі прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэме бяспекі, як напамінак аб цікавай і карыснай сустрэчы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!