Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 5 °C

У адзінстве народа — вялікая сіла!

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 года назад 0 4

Пост опубликован: 17.09.2023

Сёння ў Тэатральнай зале нясвіжскага замка прайшло святочнае мерапрыемства “У адзінстве народа вялікая сіла!”, прысвечанае Дню народнага адзінства.

У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла! У адзінстве народа — вялікая сіла!



Першым прысутных павіншаваў з гэтым святам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. У сваім звароце да прысутных ён адзначыў, што сёння ўсе мы разам з усёй краінай адзначаем Дзень народнага адзінства — свята патрыятызму, узаемадапамогі, яднання ўсяго беларускага народа. Народа сумленнага і справядлівага, таленавітага і працавітага, адзінага народа мірнай незалежнай краіны.
Пасля яго слоў агульны тон усёй падзеі задала песня “Беларусь незалежная” ў выкананні Таццяны Мароз, Дзмітрыя Дэмуха, Валерыя Чучмана і Ігара Гарбачова.
Цудоўнымі музычнымі падарункамі сталі і “За Беларусь!”, “Сланечнік”, “Краіна, расцвітай!”, якія падарылі ўсім прысутным народны ансамбль песні “Забава” ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, вакальны ансамбль “Каларыт” Сноўскага СЦК, народны ансамбль песні “Згода” РЦНТ.
Побач з дарослымі артыстамі вельмі дастойна выступілі і іх юныя калегі — маленькія спеывакі з вакальнай студыі “Мінутка” Гарадзейскага ЦК, якім гледачы шчыра дзякавалі гарачымі і працяглымі апладысментамі.
Кожны нумар канцэртнай праграмы стаў своеасаблівай падзякай сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. Кожная песня ўсяляла гонар за нашу краіну падкерэслівала, што беларусы — адзіны народ. Толькі разам мы пераадолеем усе перашкоды і пабудуем сваю будучыню. Адзінства — вялікая сіла, якая робіць народ непераможным.
І сённяшняе мерапрыемства ў Нясвіжскім замку нам яшчэ раз гэта нагадала — вобразна і па-мастацку.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!