Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 2 °C

Лепшыя ў вобласці сярод звёнаў збожжасушыльных комплексаў

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 26.09.2023

Працаўнікі ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — электраманцёры Валерый Бірыла і Анатоль Казляк, а таксама слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання Аляксандр Карачун — сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва сярод звёнаў збожжасушыльных комплексаў.

Вось ужо на працягу васьмі гадоў дзень і ноч іх маленькі, але дружны калектыў сочыць за спраўнасцю абсталявання, бесперабойнасць работы якога падчас уборкі цяжка пераацаніць.



Старшы аператар сушыльных установак збожжасушыльнага комплексу Аляксандр Карачун працуе ў сельгасвытворчасці ўжо 34-ы сезон. У мінулым годзе яго каманда заняла 1-е месца на раённых “Дажынках”, а сёлета стала лепшай у вобласці, прасушыўшы 16455,56 тон збожжа і рапсу.

Аляксандр Карачун, Валерый Бірыла і Анатоль Казляк разам сачылі за тэмпературным рэжымам, каб ён быў аптымальны для збожжа. Вільготнасць не павінна быць вышэй за 14%, але вопытныя працаўнікі імкнуліся не перавышаць 12%. За пультам кіравання дзяжурылі і дзень і ноч па 12 гадзін.

У гэтым годзе ўборцы спачатку крыху перашкаджалі дажджы, але неўзабаве ўсё пайшло як трэба.

— Усё было падрыхтавана як след, усе запчасткі дастаўлены своечасова і правераны спецыялістамі, — расказвае электраманцёр Валерый Бірыла. — Усе праяўлялі высокую адказнасць, беражліва ставіліся да абсталявання.

Анатоль Казляк працуе электраманцёрам па рамонце і абслугоўванні абсталявання. Прызнаецца: першапачаткова было цяжка, таму што збожжа было вільготнае. Потым надышла засуха, але яны змаглі з усім справіцца. Сам Анатоль пераехаў у “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” ў 2014 годзе да жонкі і застаўся назаўжды.

— У горадзе адна мітусня, шум, усе кудысьці бягуць — не падабаецца мне гэта, — падзяліўся ён сваімі ўражаннямі ад вясковага жыцця. — А ў вёсцы сваё хараство. Пасля ўборкі нас адправілі на рыбалку, далі два дні выходных. За гэта можна быць толькі ўдзячнымі!

Да слоў сваіх падначаленых далучыўся і галоўны-інжынер-энергетык сельгаспрадпрыемства Канстанцін Гесь:

— На сушылцы памочнікам аператара працаваў і мой сын, — сказаў ён. — Я яго прывучаю да працы. Ён вучыцца ў Мінску ў БНТУ, а ў нас праходзіць практыку. Атрымліваецца сямейны падрад.

Думаецца, што гэта далёка не апошняя працоўная перамога дружнай каманды звяна збожжасушыльнага комплексу з ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ». Але аб гэтым мы ўжо даведаемся ў наступна

е жніво.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!