Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 6 °C

Шлях да поспеху — з невялікай вёскі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 3

Пост опубликован: 26.09.2023

Сярод адзначаных высокімі ўзнагародамі на абласных дажынках у Салігорску быў і дырэктар ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Віктар Худніцкі, узнагароджаны Падзякай Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яго шлях да сённяшняга поспеху пачаўся з невялікай вёскі Еськавічы, што ляжыць крыху ў баку ад дарогі на Сноў. З дзяцінства ён прывык да вясковых краявідаў, да працы на роднай зямлі. Бацькі Віктара Уладзіміравіча таксама працавалі ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве.



Нядзіўна, што і свой прафесійны выбар герой гэтага аповеду зрабіў на карысць сельскай гаспадаркі, паступіўшы ў Ляхавіцкі аграрны каледж па спецыяльнасці “зоаінжынер”. Затым былі служба ў арміі і нядоўгі перыяд работ, не связаных з сельскай гаспадаркай, але ў хуткім часе Віктар Уладзіміравіч вярнуўся да яе, стаўшы начальнікам цэха па перапрацоўцы збожжа кормапрадпрыемства “Уша” СВК “17 Верасня”, затым — намеснікам  дырэктара ААТ “17 Верасня”, дырэктарам ААТ “Вішнявецкі-агра” суседняга Стаўбцоўскага раёна, пасля чаго пяць гадоў таму — першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама — начальнікам ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Адпрацаваўшы на гэтай пасадзе тры гады, у 2021 годзе мой суразмоўца ўзначаліў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Зразумела, што за гэты час ён паглыбляў свае веды ў сельскай гаспадарцы, плённа спалучаючы работу з вучобай у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, дзе атрымаў спецыяльнасці “заатэхнія” і “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”.

За час працы зарэкамендаваў сябе адказным кіраўніком, добрым арганізатарам, патрабавальным да сябе і да работнікаў калектыву,  які ўзначальвае.

Віктара Уладзіміравіча вызначаюць высокі ўзровень прафесійных ведаў і шырокі кругагляд, уменне ажыццяўляць эфектыўнае стратэгічнае і бягучае планаванне, праводзіць аналіз сітуацыі і выбіраць прыярытэты.

Шлях да поспеху — з невялікай вёскі

Віктар Худніцкі разам са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Ломскім падчас раённых дажынак 2022 года

Свае веды і практычны вопыт ён умела выкарыстоўвае ў паўсядзённай працы. Пад яго кіраўніцтвам у таварыстве значна павысілася культура земляробства, вырасла ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, павялічыліся валавая прывага буйной рагатай жывёлы і валавы надой малака, на належным узроўні знаходзіцца працоўная дысцыпліна.

Гаспадарка пад яго кіраўніцтвам мацнее і развіваецца: у 2022 годзе завяршылася будаўніцтва памяшкання для буйной рагатай жывёлы на малочнатаварнай ферме “Наруцавічы” на 200 галоў, былі ўведзены ў эксплуатацыю сіласна-сенажныя траншэі на тэрыторыі малочнатаварнай фермы “Жанкавічы”. У пачатку 2023 г. — завершаны работы па будаўніцтве склада  мінеральных удабрэнняў  і пачата будаўніцтва даільна-малочнага блока і двух кароўнікаў на малочнатаварнай ферме “Жанкавічы” на 800 галоў.

Толькі сёлета набыта 14 адзінак аўтамабільнай і  10 — сельскагаспадарчай тэхнікі.

Немалаважна і тое, што В.У.Худніцкі прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гаспадаркі, надае належную ўвагу развіццю сацыяльнай сферы. За ўласныя сродкі акцыянернага таварыства сёлета быў праведзены рамонт фельчарска-акушэрскага пункта ў в. Казлы, адкрыты магазін у п. Альба, працуюць дзве сталовыя, завяршаецца рэканструкцыя стадыёна са штучнай міні-футбольнай пляцоўкай на тэрыторыі Аношкаўскай сярэдняй школы.

Пад кіраўніцтвам В.У.Худніцкага адкрытае акцыянернае таварыства ”НОВАЕ ЖЫЦЦЁ“ было ўключана ў долевае будаўніцтва двух кватэр шматкватэрнага жылога дома ў г. Нясвіжы з завяршэннем будаўніцтва         да канца бягучага года.

Прадпрыемства аказвае спонсарскую дапамогу дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, Аношкаўскай сярэдняй школе, дзіцячаму саду, Аношкаўскай дзіцячай школе мастацтваў, сельскаму Дому культуры, амбулаторыі ў аг. Аношкі, што, безумоўна, дадае яму аўтарытэту.

Мы віншуем Віктара Уладзіміравіча з заслужанай узнагародай і жадаем яму новых працоўных здзяйсненняў, пра якія мы з задавальненнем раскажам нашым чытачам.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!