Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Працуй, мірны атам!

1

Пост опубликован: 03.11.2023

3 апошніх навін: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі выдала ліцэнзію на эксплуатацыю энергаблока №2 Беларускай атамнай электрастанцыі. Для бяспечнай эксплуатацыі аб’екта Беларусь прыняла ўсе неабходныя місіі МАГАТЭ, улічыла рэкамендацыі. Дзяржатамнагляд праверыў гатоўнасць БелАЭС бяспечна выконваць свае функцыі.

Першы энергаблок знаходзіцца на другім планава-папераджальным рамонце, а другі працуе на мінімальнай магутнасці. Увесці яго ў прамысловую эксплуатацыю плануюць да канца года.
Пасля ўключэння трэцяга лістапада 2020 г. першага энергаблока ў аб’яднаную энергасістэму электраэнергія, выпрацаваная БелАЭС, замясціла 5,5 млрд кубічных метраў прыроднага газу, зэканоміла болей за 650 млн долараў. Першы энергаблок усяго выпрацаваў звыш 20 млрд кВт. гадз., другі — каля 2 млрд кВт. гадз. электраэнергіі. БелАЭС зараз дае 25 % агульнага спажывання яе ў краіне. Гэты паказчык вышэй, чым у Расіі, ЗША і Вялікабрытаніі. Беларусы ўсё болей спажываюць такі від энергіі для ацяплення, для электратранспарта. За два апошнія гады попыт насельніцтва на электраэнергію для ацяплення жылля і падагрэву вады вырас больш чым у пяць разоў.
У кароткі тэрмін у нашай краіне была створана цэлая новая галіна — атамная. “Мы на роўным месцы стваралі гэтую вытворчасць”, як падкрэсліў, выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе ў 2021 годзе, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Будавалі разам з расіянамі, РФ выдзеліла Беларусі на гэта крэдыт. І беларусы прадэманстравалі на такім звышважным аб’екце высокі прафесіяналізм, кампетэнцыі. Сёння расіяне запраша- юць нашых спецыялістаў і будаўнікоў ехаць з імі “ў Егіпет, у Турцыю, Індыю для таго, каб будаваць падобныя станцыі”.
І ў Беларусі неабходна працаваць над стварэннем новых вытворчасцей, каб далей паспяхова развіваць эканоміку, вырашаць сацыяльныя пытанні. Аб гэтым ішла размова 20 кастрычніка на нарадзе ў Прэзідэнта, дзе абмяркоўвалі ўдасканаленне сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй маштабных дзяржаўных праектаў. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў:
— Сёння я акуратна падводжу вас да таго, што нядрэнна было б і другую атамную станцыю мець у краіне. Гэта вельмі-вельмі выгадна. Такія прапрацоўкі на першапачатковым этапе ідуць. Мы вызначыліся: або мы дабаўляем два блокі на існуючай пляцоўцы, або ў Магілёўскай вобласці, дзе ў нас другая пляцоўка, будуем яшчэ два блокі. І тады болей палавіны электрычнасці мы атрымаем ад атамнай станцыі. Чыстага, вельмі выгаднага прадукту. Ну і нашы дзеці ўжо могуць жыць спакойна.
31 кастрычніка Прэзідэнт заслухаў даклад аб падрыхтоўцы БелАЭС да ўводу ў эксплуатацыю. Абмеркаваны пытанні бяспекі станцыі і павышэння даступнасці яе электраэнергіі спажыўцам.
Нагадаю: рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі наш Прэзідэнт прыняў у 2008 годзе.
Паспяховае ажыццяўленне гэтай прарыўной ідэі, разам з некаторымі іншымі буйнымі праектамі, сведчыць: суверэнная Беларусь будуе свой самастойны шлях, упэўнена крочыць у заўтрашні дзень.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика