Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 18 °C

У Нясвіжы з’явіўся “Світанак”

Инна ВАСИЛЕВИЧ 2 года назад 0 7

Пост опубликован: 10.11.2023

Дзяржынск, Ліда, Слуцк, Нясвіж… Раённыя цэнтры, дзе апошнім часам ААТ “Світанак”, пад маркай якога выпускаецца трыкатажнае адзенне, што набыло вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (дзякуючы якасці матэрыялаў, сучаснаму дызайну і невысокай цане) адкрыла свае гандлёвыя кропкі.
Мы прапаноўваем партнёрам бялізнавы і верхні трыкатаж з баваўнянай пражы пры аптымальнай суаднесенасці цаны і якасці, — расказвае дырэктар філіяла ААТ “Світанак” па Мінскай вобласці Вольга Шчырая. — Вельмі ўдзячны Нясвіжскаму райвыканкаму за хуткае вырашэнне пытання, якое тычылася прадастаўлення гандлёвых плошчаў пад новы магазін.У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”



Наша прадукцыя адпавядае патрэбам спажыўца рознага ўзросту і дастатку, але больш разлічана для насельніцтва з сярэднім даходам. Асартымент актыўна развіваем, асабліва дзіцячую групу. Трэба адзначыць, што мамачкі з задавальненнем наведваюцца да нас.
У апошні час прадпрыемства пашырыла выпуск тавараў спартыўнага адзення, таму што сярод насельніцтва назіраецца пад’ём зацікаўленасці менавіта ў гэтым накірунку. Таму ў продаж даём спартыўныя касцюмы, тэрмабялізну, вытворчасць якіх наладжана сумесна са Светлагорскім камбінатам хімвалакон. Распрацоўваем спартыўныя калекцыі, якія дазваляюць захоўваць цяпло, нашы тканіны добра ўпітваюць вільгаць. Выпускаем прадукцыю натуральную баваўняную, з зусім невялікімі прымесямі поліэфірнага або віскознага валакна, утрыманне якога спрашчае догляд за адзеннем. Прытрымліваемся задачы выпускаць прадукцыю, якая запатрабавана насельніцтвам і не шкодзіць здароўю.

“Світанак” — практычна адзінае прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі, якое выпускае прадукцыю па поўным цыкле: вяжам палатно, раскройваем і адшываем. Таму можам быць мабільнымі, прымаць заяўкі на спец- адзенне, да школьнага сезона. Працавалі ўжо з нясвіжскімі ўстановамі адукацыі — вашы школы рабілі калектыўныя заяўкі, заказвалі на прадпрыемстве камізэлькі.У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”

Разумеем і тое, што запатрабавана размерная шкала на людзей рознай вагавай катэгорыі. Таму ў нашым магазіне можна набыць і памеры аж да 74-га. Пры жаданні пакупніка прымаем заказы.

Што тычыцца новых паступленняў, то радаваць пакупніка ў гэтым плане бу- дзем два разы на месяц. У бліжэйшы час у магазіне з’явяцца навагодняя калекцыя, новая джэмперная група. Ёсць магчымасць пакідаць заяўкі.

Цяпер, напрыклад, ідзе штогадовая акцыя, што прадугледжвае 50-працэнтную зніжку ў адносінах да любой мадэлі, прадстаўленай у магазіне. Пакупніку, які сабраў купоны на пяць пакупак коштам вышэй 35 рублёў на працягу лістапада даецца магчымасць набыць любую пакупку за палову кошту да канца года.
Будуць і традыцыйныя крокі: у снежні адзначаецца дзень нараджэння “Світанка”, таму пакупнікоў чакаюць новыя сюрпрызы, якія з задавальненнем прадставіць гандлёвая кропка горада. Спадзяёмся і далей будзем радаваць цэнамі, зніжкамі і новымі таварамі, — запэўніла Вольга Аляксееўна.
У адзін з першых дзён пасля адкрыцця новага магазіна ў Нясвіжы па вуліцы Савецкай, 24 мы звярнуліся да загадчыка фірменнага магазіна №27 філіяла №5 па Мінскай вобласці Наталлі Насевіч.

— 4 лістапада мы прынялі першых пакупнікоў і водгукі самыя добрыя, — дзеліцца ўражаннямі яна. — Многія цікавіліся шырокім асартыментам жаночага верхняга адзення, бялізны, трыкатажу, набывалі капры, легінсы, спартыўныя касцюмы. Карысталася попытам ясельная група адзення. Добра ішоў гандаль мужчынскімі майкамі і фуфайкамі “ў стылі цяльняшка” і “на байцы”, якія карысталіся асаблівым попытам. Кошт задавальняў — ад 10,84 рублі, 22,8 і 33 — адпаведна.
Джэмпер мужчынскі, тэрмабялізна, кальсоны па 28,60 і 40,12 рублі, тэрмафуфайкі — ад 23 да 31. Піжамы мужчынскія па 53 і 63 рублі, камплекты фуфайка + кальсоны — 68,35 рублі.У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”

Прапаноўваем халаты мужчынскія велюравыя з унутранай баваўнянай асновай за 161 рубель і махровыя — па 105 рублёў. Якасць іх даўно вядома пакупніку і тавар вельмі задавальняе як падарунак блізкім людзям да святаў.

З 4 лістапада на тавары ўсяго асартыменту працавалі зніжкі да 33 працэнтаў, зараз яны дзейнічаюць да 15-і.

Прыемна, што пакупнікі, абдумаўшы свае намеры, варочаюцца да нас. Напрыклад, на другі дзень пасля адкрыцця магазіна пакупніца ўжо выкарыстала свае пяць купонаў з цэнамі больш 35 рублёў і набыла трыкатажную сукенку за паўцаны.

Ёсць пакупнікі ля дзіцячай секцыі, дзе прадстаўлены камбінезоны, ясельныя камплекты і асобныя паўзункі, бялізна, піжамныя камплекты.
З часам паступяць у продаж і фуфайкі з “фоталічбай” на тэматыку краявідаў Нясвіжа. Спадзяёмся знайсці пакупніка не толькі сярод мясцовых жыхароў, але і сярод турыстаў, якія наведваюць наш горад.

Як высветлілася, у першай палове дня большая частка наведвальнікаў магазіна — людзі, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі наконт новай гандлёвай кропкі.

Галіна Саланевіч, несвіжанка:У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”
— Даўно чакалі адкрыццё такога магазіна. Бо за некаторымі пакупкамі прыходзілася ехаць у Баранавічы. Дзякуй прадаўцам — яны ствараюць добры настрой. Атрымаўшы пенсію, абавязкова вярнуся яшчэ раз, каб парадаваць сябе пакупкай.

Ніна Філіпава, несвіжанка:У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”
—Упершыню наведваю новы магазін. Вельмі падабаецца прадукцыя “Світанка”. Не першы раз набываю тавары гэтай маркі. Раней купляла беларускі трыкатаж ў Магілёве, калі ездзіла на радзіму. Прыемна, што цяпер пакупкі ад “Світанка” можна набыць у Нясвіжы.

Таццяна Несцер, несвіжанка:У Нясвіжы з'явіўся “Світанак”
— Вяртаюся з басейна і вырашыла пацікавіцца асартыментам, прадстаўленым у магазіне. Я прыхільнік прадукцыі “Світанка” ўжо працяглы час. Набывала яе ў Баранавічах. Радуе, што сёння магу зрабіць пакупкі ў Нясвіжы. Сёння для гаспадара свайго паглядзела трыкатаж, фуфайкі. Кожная рэч задавальняе сваёй якасцю, бо наша беларускае прадпрыемства клапоціцца пра чалавека менавіта ў гэтым накірунку.

Адзенне можна выбраць і для дома, і для дачы вельмі камфортнае. Падабаецца, што майстры працуюць з колерамі — для дзяцей яркае, для дарослага — больш практычнае. Некалі такога выбару не было, а сёння радуе вока кожная мадэль. Прадукцыяй “Світанка” заўсёды цікавіліся родныя з Расіі, з задавальненнем набывалі тавары для сябе і знаёмых. Сёння тут выбар ёсць для кожнага — думаю, і ўнуку нейкія пакупкі падбяру. Вельмі прыемна, што існуе сістэма зніжак.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!