Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 11 °C

Вось так робяць нашчадкі легіянераў СС

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 10.11.2023

Не паспела дайсці да чытача наша раённая газета, дзе я пісала пра здзекі над нелегальнымі бежанцамі з боку латвійскіх, літоўскіх і польскіх пагранічнікаў (“НН” за 28 кастрычніка), як прыйшлі новыя жудасныя паведамленні.

25 кастрычніка на граніцы з Латвіяй знаходзіўся 17-гадовы хлопец з Гвінеі амаль у непрытомным стане. Латвійскія ваенныя выкінулі яго са сваёй тэрыторыі праз брамку ў агароджы. У падлетка дыягнаставалі пераахалоджанне і абмарожаныя канечнасці.



27 кастрычніка зноў каля латвійскай агароджы былі выяўлены целы двух бежанцаў, а побач — жанчына і двое дзяцей. У аднаго з загінуўшых аказаліся дакументы грамадзяніна Ірана. Жанчына пазней у бальніцы расказала, як здзекаваліся латвійцы над яе мужам, прымяняючы шокер, як ён крычаў ад болю. І ўсё гэта нелюдзі з Прыбалтыкі здымалі на камеру. Яна і дзеці ўжо не маглі ісці, але іх прымусілі, вывезлі да граніцы, выпхнулі праз дзверцы на нашу тэрыторыю, сказалі “Ідзіце ў Беларусь”, сюды выкінулі і трупы.
29 кастрычніка. На граніцы з Літвой на беларускай тэрыторыі апынуліся два грамадзяніна Судана. Іх садысты-літоўцы збілі, выпхнулі да нас, разбіўшы мабільны тэлефон, каб не маглі пазваніць.
31 кастрычніка паступіла новая інфармацыя: напярэдадні зноў на латвійскай граніцы няшчасных замежных бежанцаў збілі, як яны потым расказвалі беларусам, нагамі і дубінкамі. Мужчыны прасілі ў “цывілізаваных” еўрапейцаў дапамогі, а ў адказ атрымалі крывавыя раны і гематомы. У іх забралі рэчы, грошы і прымусілі перайсці на беларускі бок. Першую медыцынскую дапамогу бежанцам аказалі нашы пагранічнікі.
За няпоўны 2023 год ля нашай заходняй мяжы загінула людзей у паўтара раза больш, чым за два папярэднія гады разам узятыя. Аб гэтым паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
Нават не верыцца, што мы жылі з прыбалтамі ў адзінай дружнай сям’і народаў СССР. Палітыка іх кіруючай вярхушкі цяпер настолькі стала прафашысцкай, павярнуўшыся на 180 градусаў, што робіцца страшна ад іх бесчалавечнасці. І думаеш: ці то іх сілавікі так робяць з бежанцамі на мяжы знарок, каб насаліць беларусам, як падшыванцы пубертальнага перыяду. Маўляў, вось вам — ратуйце, лячыце, займайцеся пахаваннем… Ці то насамрэч захварэлі на карычневую чуму, пранікліся ідэалагічнай дактрынай неанацызму, узнялі яе як паходню, з якой ідуць у далейшае жыццё. Ідуць па трупах, па скалечаных лёсах…
А цынічныя, здзеклівыя адносіны нашых заходніх суседзяў да міжнародных перавозчыкаў?! Калі выезду ў ЕС з беларускага боку адначасова чакаюць у чарзе да паўтары тысячы фураў. Калі ва- дзіцелям па тыдні дыводзіцца жыць у машынах. Гэта — здзек над людзьмі, жаданне выклікаць агульную незадаволенасць і з боку перавозчыкаў, і з боку мясцовага насельніцтва, выклікаць нейкі канфлікт. Толькі, наадварот, мы спачуваем.
…Калі беларусы ўжо жылі ў хрысціянстве, на тэрыторыі цяперашніх Літвы і Латвіі яшчэ было язычніцтва. Можа, у тым прычына такіх моцных адрозненняў у адносінах да чалавека. Чалавека любой расы. Чорнай, жоўтай, белай…

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!