Разам з усёй Нясвіжчынай сваё прафесійнае свята рыхтуюцца адзначыць працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Агракамбінат Сноў” — сучаснага высокаэфектыўнага шматгаліновага сельскагаспадарчага прадпрыемства з развітой перапрацоўчай галіной і замкнёным цыклам вытворчасці.
СВК “Агракамбінат Сноў” адзін з першых у краіне пачаў працаваць па прынцыпе “поле — ферма — перапрацоўка — прылавак — спажывец”. Сёння гэта адна з лепшых у рэспубліцы інтэграваных буйнатаварных гаспадарак, найбуйнейшы пастаўшчык мясной і малочнай прадукцыі ў Нясвіжскім раёне, які мае разгалінаваную гандлёвую сетку. Будучы высокарэнтабельнай арганізацыяй, СВК “Агракамбінат Сноў” з’яўляецца прыкладам інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу, асваення перадавых тэхналогій і сістэмнага вырашэння сацыяльных задач у вёсцы.
Як расказаў старшыня праўлення агракамбіната Мікалай Радаман, валавы збор збожжавых культур сёлета дасягнуў тут 23964,75 тоны пры ўраджайнасці 99,9 ц/га, што больш на 3600 тон за ўраджай мінулага года і амаль на 9 цэнтнераў перавышае леташнюю ўраджайнасць.
Валавы збор рапсу склаў 4474 тоны пры ўраджайнасці ў 63,9 ц/га (+175 тон, +6,6 ц/га да 2022 года), бульбы — 5355 тон пры ўра- джайнасці 669,4 ц/га (+1115 тон, +63,4 ц/га да 2022 года), цукровых буракоў — 35867 тон пры ўраджайнасці 969,4 ц/га (+8562 тоны, +108 ц/га), кукурузы на зерне — 15998 тон пры ўраджайнасці 176,2 ц/га (+6208 тоны, +58,5 ц/га).
Увогуле ж кармавой базе ў “Снове” пастаянна надаецца найвялікшае значэнне, таму што гэта аснова для паспяховай дзейнасці жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі. Так, сена тут нарыхтавана 954 тоны, або 101% да ўзроўню мінулага года, сенажу — 25835 тон, сіласу — 82961 тона, або 102,2%, зялёнай масы — 316 тон, або 103,6% да леташняга.
— Калі ў гаспадарцы спыняецца будаўніцтва, — гаворыць Мікалай Радаман, — у ёй спыняецца развіццё вытворчасці. Таму зараз у нас ідзе будаўніцтва збожжасушыльнага комплексу на 22000 тон у дадатак да ўжо наяўных бункераў для захоўвання збожжа на корм жывёле змяшчальнасцю больш, чым 65000 тон, падыходзіць да завяршэння рэканструкцыя двух будынкаў на свінатаварным комплексе для матачнага статка. Ужо паступілі на свінатаварны комплекс 1040 чыстапародных свінак і 16 кныроў з Даніі для аднаўлення свінагадоўчага комплексу, усяго да канца 2023 года плануецца набыццё 1800 галоў чыстапароднай жывёлы. У цэлым жа на аднаўленне менавіта свінагадоўлі наша сельгаспрадпрыемства ўжо ўклала 12 мільёнаў рублёў.
Што да вытворчасці малака, то сёлета за 10 месяцаў у агракамбінаце яго атрымана 27294 тоны — на 793 тоны больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Надой на адну карову склаў 9427 кг, што на 192 кг перавышае леташні паказчык. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы дасягнула 1067 грамаў, што на 22 грамы больш мінулагодняга.
Зразумела, што сучасная вытвор- часць патрабуе і абнаўлення тэхнікі. Яе сёлета закуплена больш, чым на чатыры мільёны рублёў. Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства папоўніўся двума новымі культыватарамі, трыма новымі трактарамі МТЗ 35-22 і адным МТЗ-82.3 для счэпкі з новымі апырсквальнікамі, таксама набытымі сёлета вытворчасці фірмы “Амазонэ”, новым камбайнам айчыннай вытворчасці, кормаўборачным комплексам, двума новымі плугамі. Усё гэта даверана надзейным, адказным работнікам.
Увогуле, стварэнне добрых умоў для жыцця і працы людзей — адна з шырокавядомых адметнасцей “Снова”, пра якую заўсёды памятае кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. І гэта не проста прыгожыя словы: ад пачатку гэтага года ў СВК “Агракамбінат Сноў” для работнікаў кааператыву пабудаваны двухкватэрны жылы дом у вёсцы Грускова, пад яшчэ адзін двухкватэрны жылы дом рэканструяваны будынак сельскага клуба, які не выкарыстоўваўся, пад жылы дом у Пага- рэльцах — былы будынак пошты, зараз ідзе рэканструкцыя жылога дома ў Хвоева.
— Наша галоўнае багацце — гэта людзі, — упэўнены Мікалай Радаман. — І яны мо- гуць з чыстым сумленнем адзначаць заўтрашняе свята, таму што дзякуючы іх розуму, працавітасці і адказнасці мы сёння маем і хлеб, і да хлеба, і ўсё, што ў нас ёсць.
Віншую ўсіх нашых работнікаў з прафесійным святам і жадаю ім задавальнення ад працы, жыццёвых перспектыў і асабістага шчасця!
Мы далучаемся да гэтых цёплых слоў і з задавальненнем прапануем вам фотазнаёмства з прадстаўнікамі некаторых падраз- дзяленняў СВК “Агракамбінат Сноў”.
Загадчык малочнатаварнай фермай “Новы Сноў” Вячаслаў Ханеўскі (на фота — разам з работнікамі фермы) працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў” з 2013 года. Калісьці яшчэ студэнтам Беларускай сельгасакадэміі, што ў Горках, ён патрапіў сюды на вытворчую практыку. Гаспадарка так спадабалася юнаку, што ён проста марыў сюды размеркавацца. Так і адбылося. Яго працоўны шлях пачаўся з памочніка загадчыка. У калектыве Вячаслава Сяргеевіча — 47 чалавек. Як прызнаецца наш герой, кіраваць калектывам яму не складана, бо кожны добра ведае свае працоўныя абавязкі і добрасумленна іх выконвае. Дарэчы, у другім квартале 2023 года работнікі МТФ “Новы Сноў” сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака.
— Мы заўсёды клапоцімся аб якасці нашай прадукцыі, робім усё для развіцця нашай МТФ, — распавядае В. Ханеўскі. — Мне вельмі прыемна, калі чую добрыя водгукі аб ферме, асабліва ад маладых спецыялістаў падчас экскурсій. Словы “я б хацеў тут працаваць!” з вуснаў моладзі — лепшая для мяне пахвала.
Ужо 30 гадоў працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў” начальнік цэха перапрацоўкі малака Ала Бубен (на фота ў цэнтры). Свой працоўны шлях Ала Іванаўна пачала ў далёкім 1994 годзе, калі маладой дзяўчынай уладкавалася на прадпрыемства.
— Асноўныя мае задачы — сачыць за належным выкананнем усіх тэхналагічных працэ- саў, займаюся я таксама і вырашэннем шматлікіх пытанняў эканамічнага характару, — расказ-вае начальнік цэха. — Вельмі важна вырабляць рэнтабельную прадукцыю, адпавядаць патрабаванням часу. Пашпартная магут- насць прадпрыемства — 50 тон у суткі, а наш асартымент налічвае 20 відаў прадукцыі — малако, смятану, кефір, закваску і г.д. У нашым калектыве 40 чалавек, цякучасці кадраў няма. На мой погляд, цёплыя і добразычлівыя адносіны паміж работнікамі — важнейшы складнік паспяховай працы.
Аляксандр Марозаў — начальнік цэха па вытворчасці кармоў СВК “Агракамбінат Сноў”. Яго працоўны стаж налічвае 35 гадоў. Пачынаў Аляксандр Аляксеевіч з пасады інжынера-механіка, а пасля рэканструкцыі камбікормавай вытворчасці стаў начальнікам цэха.
— Наша вытворчасць цалкам адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, — лічыць А. Марозаў. — Сёння мы маем ужо чатыры збожжасушыльных комплексы, а магутнасць вытворчасці — ад 40 да 60 тон у суткі. Я лічу, што наша прадпрыемства робіць вялікі ўнёсак у развіццё жывёлагадоўлі ў нашым рэгіёне. Уявіце сабе, мы выпрацоўваем 90 000 тон кармавой масы за год. У нас ёсць таксама і сучасная лабараторыя з усім неабходным для работы абсталяваннем. Жывёлаводы і птушкаводы самі вызначаюць склад камбікармоў, наша задача — дакладна выканаць іх заяўку, не адступаць ад тэхналогій.
Майстар каўбаснага цэха Дзмітрый Нізавы працуе ў гэтай галіне з 2007 года. Дзмітрый Сяргеевіч сапраўдны прафесіянал: увесь працэс перапрацоўкі мяса ён дакладна ведае, бо асабіста прайшоў увесь шлях ад транспарціроўшчыка да майстра. Працаваў ён і ўкладчыкам-упакоўшчыкам, і аператарам тэрмічнай апрацоўкі. Калегі і кіраўніцтва паважаюць яго не толькі як бездакорнага спецыя- ліста, але і як шчырага і добрага чалавека.
— Мне падабаецца тут працаваць, — дзеліцца Дз. Нізавы. — Асабліва прыемна назіраць, як літаральна на вачах змяняецца прадпрыемства, як удасканальваюцца тэхналогіі. Мне ёсць з чым параўнаць, бо з першага працоўнага дня прайшло ўжо нямала гадоў. Так, за гэты час сапраўды шмат змен адбылося, але ёць і тое, што засталося нязменным — добразычлівыя ўзаемаадносіны ў калектыве, адказнасць кожнага работніка. А ад гэтага залежыць многае, у тым ліку і якасць прадукцыі.
Механізатар Аляксандар Заяц — прадстаўнік дынастыі земляробаў у трэцім пакаленні. Агульны працоўны стаж гэтай сям’і у СВК “Агракамбінат Сноў” налічвае 268 гадоў. Адметна і тое, што іх уласная гісторыя цесна і непарыўна звязана з развіццём і станаўленнем гаспадаркі.
— Нікому з нашай сям’і нават думкі не прыходзіла аб тым, што дзесьці ў іншым месцы бу- дзе лепш, — гаво- рыць Аляксандр Заяц. — Наш дзед працаваў на роднай зямлі, і прадзед, і бацька — і заўсёды яны былі сярод лепшых. Я не думаю, што ў гэтым ёсць нейкі асаблівы сакрэт, проста кожны з іх быў на сваім месцы, займаўся любімай справай і імкнуўся працаваць сумленна.
(Падрабязней пра дынастыю чытайце на 20-й стар.).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ. Фота Неанілы ЛЮБАНЕЦ.