Набліжаецца тэрмін чарговага завяршэння паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У сувязі з гэтым мы папрасілі расказаць аб сваёй дэпутацкай дзейнасці дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Ракасоўскай выбарчай акрузе № 9 і Мінскага абласнога савета дэпутатаў па Нясвіжскай выбарчай акрузе № 45, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілу Вітко.
— Сваю дэпутацкую дзейнасць я праводжу ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, — адзначыла Людміла Іванаўна. — Яна вызначаецца такімі асноўнымі напрамкамі, як удзел у сесіях раённага і абласнога Савета дэпутатаў і пасяджэннях прэзідыума пастаяннай камісіі па бюджэтна-эканамічных пытаннях і знешнеэканамічных сувязях (з’яўляюся сакратаром абласной камісіі), у сацыяльна-значных і грамадска-палітычных мерапрыемствах, работа са зваротамі грамадзян-жыхароў акругі. Для аператыўнага рэагавання і вырашэння пытанняў удзельнічаю ў пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, пашыраных сходах з грамадскасцю.
У мэтах паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, стварэння належных умоў жыццядзейнасці выбаршчыкаў, вырашэння іх на- дзённых праблем кожны першы аўторак месяца з 8.00 да 12.00 гадзін мною праводзяцца прыёмы грамадзян.
За бягучы перыяд гэтага года паступіла 4 звароты грамадзян, якія былі разгле- джаны і задаволены. Сярод прыярытэтных праблем, якія хвалююць жыхароў выбарчай акругі і раёна, найбольш частымі з’яўляюцца праблемы добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў, добраўпарадкавання ўнутрыдамавых тэрыторый шматкватэрнага жылога фонду, рамонт вулічнага асвятлення, рамонты дарог, утрыманне могілак, пытанні працаўладкавання і г.д.
Калі гаварыць канкрэтна, то за перыяд маёй дэпутацкай дзейнасці вырашаліся такія пытанні, як рамонт даху шматпавярховага дома па вуліцы Карла Лібкнехта, 7, рамонт вулічнага асвятлення на вуліцах Палявой і Школьнай у вёсцы Андрушы, вуліцах Янкі Купалы і Сонечнай у Нясвіжы, рамонт участка дарогі (падсыпка і грэйдзіраванне) паміж вул. Я. Купалы і вул. Сонечнай таксама ў Нясвіжы, навядзенне парадку на могілках у вёсцы Мікулічы, дзе былі выдаленыя аварыйныя дрэвы і праведзена ўборка пасечаных рэштак, вывазены і ўтылізаваны адходы, абкоска прыдарожнай часткі вуліц, добраўпарадкаванне лясной дарогі ад прыпынку “Завітая 2”, арганізацыя выезду зубнога ўрача-стаматолага ў аграгарадок Аношкі.
Праблемныя пытанні таксама імкнуся вырашыць ці рас- тлумачыць на месцы падчас выязных сустрэч з насельніцтвам, пры правядзенні адзіных дзён інфармавання.
У студзені — лютым 2022 года ўдзельнічала ў сустрэчы з насельніцтвам па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў, якія ўносіліся ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
І ў завяршэнне хачу адзначыць, што зараз вырашаецца пытанне аб пачатку капітальнага рамонта жылога шматкватэрнага дома па вуліцы Ленінскай, 153, жыхары якога звярталіся па дапамогу ў ажыццяўленні гэтай справы.
У любым выпадку, жыццё не стаіць на месцы, работа па паляпшэнні дабрабыту людзей працягваецца, і мы, як прадстаўнікі народа, прыкладаем да гэтага ўсе намаганні.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.