Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 6 °C

Дэмакратыя па-заходняму нам не падыходзіць. Ніяк

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 06.12.2023

І гэта з-за яе некаторыя беларусы хацелі разбурыць сваю краіну?!

Ад ваеннага ўмяшальніцтва, палітычнага і эканамічнага ціску ў іншых краінах да гвалтоўнага навязвання прыхільнасці да ЛГБТ. Такая “дэмакратычная” рэальнасць у ЗША і калектыўнага Захаду. Прыклад першага — вайна ў В’етнаме і Афганістане, бамбардзіроўка Югаславіі, разбурэнне Лівіі і Ірана, ваенныя канфлікты ва Украіне і на Бліжнім Усходзе… У той час, калі Беларусь заклікала ўсіх да дыялогу, да мірных перамоў, Штаты забяспечвалі ўзбраеннем і палесцінскі ХАМАС, і Ізраіль. Яны працягваюць пастаўляць яго Ізраілю, а таксама Тайваню, садзейнічаюць мілітарызацыі і Усходне-Азіяцкага рэгіёну.



Цяпер Францыя пачала пастаўкі ваеннай тэхнікі ў Арменію.

Усё гэта — для таго, каб успыхнула, каб гарэла, каб ачагі нестабільнасці ахоп-лівалі ўсю планету, каб перашкодзіць развіццю канкурэнтаў, а дзялкі ад ваеннага бізнесу Захаду і палітыкі — трымальнікі акцый карпарацый ВПК зараблялі новыя мільярды. Ладзілі сваё жыццё на крыві і слёзах іншых людзей. Амерыканцы любымі шляхамі імкнуцца захаваць сваё панаванне над усім светам. І яны ні перад чым не спыняцца, бачачы, як мяняецца яго архітэктура не ў іх карысць. Усюды сунуць свой дэмакратычны нос. У ЗША 16 мільёнаў ветэранаў баявых дзеянняў, хаця вайны на тэрыторыі краіны ў ХХ і ХХІ стагоддзях не было. Зразумела, дзе праявіліся — у іншых рэгіёнах планеты. Пасля Другой сусветнай вайны яны бамбілі больш за 30 краін.
“Вайна і ўзброеныя канфлікты — сапраўдныя рухавікі эканомікі. Гэта добра засвоіла амерыканская палітычная эліта. Несучы адным гора і пакуты, другім яны забяспечваюць паступальнае развіццё і неймаверныя прыбыткі. Невыпадкова з 40-х гадоў мінулага стагоддзя Амерыка ўмешваецца ва ўсе працэсы ў свеце, умела распальваючы канфлікты, “дапамагаючы” бакам, што ваююць, і атрымліваючы ад войн немалыя дывідэнды,” — піша доктар ваенных навук, прафесар Мікалай Бузін.
Прыклад другога — на Заха- дзе гіпертрафіраванае пачуццё свабоды перарасло ў зневажанне маралі, хрысціянскіх традыцый. Быць лесбіянкай, геем, бісексуалам ці трансгендарам там стала звычайнай з’явай. Прытым дэманструецца яна вельмі настойліва, нахабна. Як на вуліцах з флагамі ўсіх колераў вясёлкі, так і ў высокіх кабінетах. У палітыцы, арміі, культуры, спорце, быце. І ў якіх толькі формах іх новая ліберальная гендарная палітыка не праяўляецца?! Аднаполыя шлюбы, адмова ад нараджэння дзяцей, прызнанне дзяцей уласнасцю дзяржавы, гандаль імі, педафілія.
Адзін мой знаёмы, этнічны немец, які пасля распаду СССР пераехаў з Казахстана ў Германію, скардзіўся: “Немагчыма жыць, на вуліцу выйсці. Нікуды не дзецца ад гэтых ЛГБТ- шэсцяў. Брыдка, сорамна”. Для выхаванага ў савецкім грамадстве чалавека сапраўды гэта — дзікунства. Толькі падобныя думкі і меркаванні не цікавяць тых, хто праз падобныя “дэмакратыі” і вольнасці адцягвае ўвагу ад праблем грамадства, разрэджвае людзям мазгі, груба кажучы.

Заходні істэблішмент
клапоціцца толькі пра свае інтарэсы, пра сваю свабоду. А ў людзей, на якіх падаюць іх ракеты і снарады,
няма права ні на свабоду,
ні на жыццё.

Нармальныя людзі, з традыцыйнай арыентацыяй, адчуваюць маральнае прыгнечанне ад палітыкі насаджвання трансгендарства. І дзе тут свабода? Дзе ў іх правы чалавека, пра якія палітычны Захад галасіў у адносінах да Беларусі і якія так хацеў “падарыць” нам?
Яшчэ прыклад іх свабоды. Законы ў ЗША дазваляюць мець на руках зброю ўсім, хто толькі жадае. У выніку кожны год ад страляніны гінуць тысячы амерыканцаў. Сёлета ў кастрычніку псіхічна хворы расстраляў са штурмавой вінтоўкі ў штаце Мэн, у боўлінгцэнтры і бары, 22 чалавекі, 60 былі паранены. Забойца — інструктар па агняст- рэльнай зброі, праходзіў падрыхтоўку ў вучэбным цэнтры рэзерву арміі ЗША. Гэта была ў Штатах 565-я па ліку трагедыя падобнага кшталту з пачатку года. Са свежых паведамленняў: у лістападзе стралялі ў магазіне штата Агайё. Пацярпелі чатыры чалавекі. І як абаронена іх права на здароўе і жыццё? Дарэчы, у мінулым годзе адбылося 647 масавых расстрэлаў, у 2021-м — 690. ЗША валодаюць 42 працэнтамі ўсёй зброі свету, якая знаходзіцца ў прыватных руках.
І ніхто ў Амерыцы не можа змя- ніць сітуацыі са свабодным абаротам агнястрэльнай зброі. Таму што яго актыўна лабіруе суперуплывовая Нацыянальная стралковая асацыяцыя ЗША. Чаму — супер-? Таму што з’яўляецца адной з буйнейшых крыніц фінансавання палітычнай дзейнасці.
Прыклад са свайго заакіянскага гаспадара бяруць і некаторыя васалы з Еўропы. Так, у Літве прапрацоўваецца законапраект, згодна з якім усе, хто прызываўся ў армію і прайшоў пачатковую ваенную падрыхтоўку, зможа набываць і захоўваць аўтаматычную агнястрэльную зброю. Такая магчымасць з’явіцца ў амаль 100 тысяч грамадзян.
Дэмакратыя ў капіталістычным свеце — выціснуць з работнікаў па максімуму сілы і здароўе дзеля найвышэйшай эфектыўнасці вытворчасці, зноў жа — дзеля памнажэння багацця гаспадароў. Напрыклад, у адной з перадавых тэхналагічных кампаній вядомага амерыканскага мільярдэра Маска на 12 тысяч работнікаў у год прыпадае больш ста выпадкаў траўматызму. Каэфіцыент частаты траўміраванасці больш чым у 20 разоў вышэй, чым у Беларусі. Вось такі кошт іх прарыўных дасягненняў і мільярдаў долараў.
А ўведзеныя Захадам санкцыі супраць Беларусі за нашу “непаслухмянасць”?! “Свет галадае, а хтосьці ўводзіць санкцыі супраць калійных угнаенняў, — абураецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч. — Пры гэтым той, хто так робіць, іх жа ўсё роўна купляе ў нас. Праз пасрэдніцкія фірмы”. І як жа захоўваюцца правы грамадзян тых краін, якія не могуць набыць наш калій, вырасціць багаты ўраджай і ўволю паесці хлеба?!
З недахопам ежы летась сутыкнуліся 800 мільёнаў жыхароў планеты. Толькі гэты факт не турбуе палітычную вярхушку “выключнай”, “асноўнай” нацыі, як самі сябе называюць амерыканцы. У іх — свае правілы і свая дэмакратыя.
Сутнасць іх палітыкі раскрывае коратка і зразумела і палітычны аглядальнік з Нідэрландаў Ева Влаардзінгербрук: “Захаду няма справы да дэмакратычнага галасавання — лібералам патрэбна “дэмакратыя”, якая служыць іх інтарэсам”. Ці зразумелі гэта, нарэшце, некаторыя нашы грамадзяне?
Цяпер коратка яшчэ некалькі прыкладаў з іх жыцця.
39 мільёнаў амерыканцаў жывуць у беднасці. У ЗША каля 600 тысяч чалавек — бяздомныя. Колькасць бяздомных у Еўрасаюзе набліжаецца да мільёна.
У амерыканскай Каліфорніі назіраюцца масавыя грабяжы. Лю- дзі ў балаклавах выносяць адзенне з магазінаў і буцікоў цэлымі стойкамі. Але паліцыя з-за лібералізацыі нікога з рабаўнікоў не шукае.
На 40 % павялічылася колькасць крадзяжоў у магазінах Польшчы, на 30 % — у Германіі.
У Літве на 30 — 45 дзён прадоўжылі тэрміны прыгоднасці прадуктаў для рэалізацыі.
У Вялікабрытаніі 7,5 мільёна чалавек стаяць у чарзе, каб трапіць на лячэнне ў бальніцы. 400 тысяч хворых на працягу года не могуць легчы, каб палячыцца.
Электраэнергія ў Германіі падаражэла на 11 % у параўнанні з мінулым годам.
Сённяшнюю дэмаграфічную сітуацыю ў Латвіі параўноўваюць з ваеннымі стратамі.
У Францыі на 70 % вырасце кошт электраэнергіі. У высокаразвітых краінах Лацінскай Амерыкі прыватызаваны водаправоды. Па патрабаванні Міжнароднага валютнага фонду там забаранілі збор даж- джавой вады.
Услед за Польшчай і краінамі Балтыі, якія закрылі частку прапускных пунктаў праз граніцу з Беларуссю, усе пункты пропуску, акрамя аднаго, нядаўна закрыла на граніцы з Расіяй Фінляндыя. Насельніцтва апошняй незадаволена: у многіх у Карэліі і Ленінградскай вобласці ёсць сваякі, наладжаны бізнес. Ускладняецца сітуацыя з забеспячэннем угнаеннямі, чакаецца катастрафічная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы. А тут дзе захаванне правоў чалавека?

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!