Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 18 °C

Памятаць пра Нюрнберг

Нясвіжскія навіны 6 месяцев назад 0 1

Пост опубликован: 06.12.2023

23-24 лістапада ў Мінску прайшоў Міжнародны прававы форум “Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права”. У ім бралі ўдзел вучоныя і эксперты з 10-і краін, у т.л. Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Таджыкістана, Сербіі, Італіі, Швейцарыі.

У Еўропе не ведаюць гісторыі. Не ведаюць, што Савецкі Саюз страціў у вайне больш за 27 мільёнаў чалавек. Не ведаюць, што так страшна пацярпела Беларусь. Так гаварыў падчас форуму эксперт са Швейцарыі. І нічога дзіўнага: гісторыю на Захадзе даўно перапісалі пад сябе, пад свае імперыялістычныя інтарэсы. На шалях вагаў ураўнялі фашысцкую Германію і СССР, Гітлера і Сталіна. І цяперашняе, маладое пакаленне Еўропы і ЗША, ведае толькі такую, перапісаную, гісторыю пра Другую сусветную вайну. Яны не ведаюць, што з тых загінуўшых 27 мільёнаў савецкіх людзей 11 мільёнаў — франтавыя страты, а 16 мільёнаў — мірныя ахвяры фашызму. Яны не ведаюць, што ў час вайны з Савецкага Саюза ў Германію, Аўстрыю, Польшчу гітлераўцы вывезлі ў рабства, па розных даных, ад 3,1 да 5,5 мільёна чалавек, у т. л. з Беларусі — амаль 400 тысяч, і многія з іх там загінулі ў пакутах. Яны не ведаюць, што нацыянальнае багацце СССР скарацілася за вайну на 30%, у той час як Вялікабрытанія і ЗША, якія пазіцыяніруюць сябе галоўнымі фігурантамі ў справе перамогі ў Другой сусветнай вайне, страцілі яго адпаведна толькі 0,8% і 0,4%. Дарэчы, у ЗША 54% рэспандэнтаў лічаць, што іменна іх краіна перамагла ў той вайне. Як не ведаюць, напэўна, і таго, што ў 1930-х гадах іменна ўлады заходніх краін шчодра фінансавалі фашыста Гітлера, падбухторваючы яго ісці вайной на Савецкі Саюз.



Тэма форума была выбрана не выпадкова. 20 лістапада 1945 года пачаўся Нюрнбергскі працэс над галоўнымі фашысцкімі злачынствамі. Яго праводзіў Міжнародны трыбунал, створаны Лонданскім дагаворам між СССР, ЗША, Францыяй і Вялікабрытаніяй. Канчатковы прысуд гітлераўскім злачынцам быў вынесены 1 кастрычніка 1946 года.
Мэта форума — зноў і зноў нагадваць чалавецтву аб тым, што трэба выносіць правільныя ўрокі з мінулага, ставіць заслон генацыду, берагчы мір.
…У першы дзень работы ў Мінску Міжнароднага прававога форуму беларусы перазахоўвалі астанкі 741 ахвяры генацыду — ваеннаслужачых і мірных жыхароў, расстраляных і замучаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны знайшлі супакаенне ў брацкай магіле на тэрыторыі воінскага пахавання ва ўрочышчы Уручча Мінскага раёна.
Карнікі знішчалі іх у лясным масіве каля вёскі Копішча. Раскопкі на месцы згубы вяліся з 2021 года.
Падчас жалобнай цырымоніі генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед сказаў:
— Зразумець, усвядоміць той жах, які чынілі фашысты на нашай зямлі, нармальнаму чалавеку немагчыма. Гэта зло ў чыстым выглядзе, якое ненавідзіць людзей, іх веру, грэбуе самім жыццём. Дзеля нажывы, уявіўшы сябе звышлюдзьмі, вышэйшай расай, яны ішлі і забівалі, мучылі і здзекаваліся над людзьмі. Беларусь — адзіная ў свеце краіна, якая падвяргалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўсім вядомым формам генацыду насельніцтва.
Нацызму неабходна ставіць заслон, каб ён не распоўзся па планеце, зноў не прыйшоў на нашу шматпакутную зямлю. Міралюбівую палітыку Беларусь супрацьпастаўляе ідэям Гітлера, што зноў прарастаюць на Захадзе, калі парушаюцца ўсе міжнародныя нормы, забываюцца вынікі Нюрнбергскага працэсу.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
журналіст.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!