Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 6 °C

Культурная дыпламатыя

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 16.12.2023

Рэспубліка Беларусь пастаянна дэманструе сябе як адкрытая, дружалюбная,
міралюбівая краіна. Прадастаўляючы
пляцоўкі то для мірных перамоў, то для дэманстрацый дасягненняў
у культурнай або спартыўнай сферах.

Вось і ў мінулыя выхадныя, 9-10 снежня, напярэдадні калядных і навагодніх святаў, у Мінску прайшлі Міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце. Акрамя лепшых танцавальных пар Беларусі, узнагароды заваявалі прадстаўнікі Расіі і Арменіі.



Гэта яркая падзея прыйшла на змену нашаму брэндаваму дзяржаўнаму форуму — ХХІХ Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю “Лістапад”, які праходзіў 17 — 24 лістапада. На кінафорум было пададзена 2087 заявак са 107 краін. Летась было амаль 1400 заявак з 86 краін. Аўтарытэт фестывалю (а значыць — і Беларусі) расце! Сутнасць мінскага “Лістапада” — “Кіно без граніц”, гэтак жа назвалі спецыяльны прыз за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Яго штогод уручае выканаўчы камітэт СНД. Сёлета ўзнагароду ўпершыню прысудзілі дзвюм карцінам: драме “Дрэва лёсу” рэжысёра з Туркменістана Саліха Байрамава і драме “Эвалюцыя” Ёлкіна Туйчыева з Узбекістана. Яны — аб сіле духу, маральных каштоўнасцях для чалавека, сапраўдным гераізме і патрыятызме. І ў поўнай меры адпавядалі фестывальнаму дэвізу — “Ствараем будучыню”.
Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі “За гуманізм і духоўнасць у кіно” атрымала падлеткавая драма “Каця-Каця” расійскага рэжысёра Ганны Чарнаковай. Гран-пры “Лістапада-2023” — у расійскай драмы “Кравец з Брукліна” Яўгена Сярова. Рэжысёр, прымаючы віншаванні, адзначыў: “Гэта перш за ўсё гісторыя чалавечага пакаяння. Гэта вечная тэма, яна не можа не кранаць. Сёння ў пагоні за камфортам людзі перасталі разумець, дзе задавальненне, а дзе радасць. Гэта розныя рэчы. Наша карціна ў чарговы раз нагадвае аб тым, што чалавечае ў чалавеку — гэта вельмі важна”.
Лепшым неігравым фільмам стала карціна “Божа! Адчуваю набліжэнне Тваё” народнага артыста Расіі Мікалая Бурляева. Спецыяльны прыз журы конкурса неігравога кіно атрымаў фільм беларускага рэжысёра Ула-дзіміра Луцкага “Лахва. Кошт свабоды” — пра дзень 3 верасня 1942 года, калі вязні яўрэйскага гета ўзнялі бунт супраць нацыстаў і паліцаяў. Прыз за лепшы анімацыйны фільм прысуджаны іранскай карціне “У цяні кіпарыса”.
Лепшым акцёрам прызнаны Сейдула Малдаханаў за ролю ў казахстанскім фільме “Стэп”. За лепшую жаночую ролю ўзнагародзілі папулярную пакістанскую актрысу Сабу Камар, іграўшую ў любоўнай драме “Камлі”. Аўтар апошняй Сармат Султан Хусад стаў лепшым рэжысёрам. Лепшы аператар — Чын Хаі з Кітая. На дзіцячым конкурсе “Лістападзік” самая высокая адзнака — у індыйскай драме “Заапарк”.
Геаграфія пераможцаў — шырокая. Геаграфія пададзеных заявак для ўдзелу — яшчэ больш разнастайная, у т.л. з Сірыі, Францыі, Германіі, Украіны…
У лістападзе Віцебск прымаў ХХХІV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Зараз у гэтым жа гора-дзе праходзіць ХХХІV Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салерцінскага. Учора адбыўся фінал ХІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ззялі зоркі опернай сцэны нашай краіны, а таксама з Расіі, Узбекістана, Арменіі, Грузіі…
А паглядзіце трэці сезон “Фактар. by”! Акрамя беларусаў, у ім удзельнічалі прадстаўнікі Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі, розных рэгіёнаў Расіі.
Прыгажосць выратуе свет. Калі гавораць музы, пушкі маўчаць. Мы пацвярджаем гэтыя мудрыя высновы чалавецтва. Разам са сваімі сябрамі з розных краін.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!