Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 9 °C

У Лані славілі працоўных людзей

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 26.12.2023

Снежань — час падвядзення вынікаў творчай работы для кожнай установы культуры Нясвіжчыны. Вось і ў нядзелю ў Ланскім сельскім доме культуры адбылася вечарына-сустрэча з ганаровымі жыхарамі Ланскага сельскага Савета “Славім чалавека працы”, якая стала спраздачным мерапрыемствам для дома культуры.
На вёсцы праца ў сельскай гаспадарцы — адна з асноўных і пры гэтым цяжкіх прафесій. І амаль для кожнага вяскоўца яна звязана з яго асабістым лёсам. Таму героямі сустрэчы сталі людзі, якія звязалі сваё жыццё з роднай гаспадаркай, зрабілі вялікі ўнёсак у яе развіццё. Гэта — былыя працаўнікі, якія ўдастоены звання “Ганаровы работнік сельскай гаспадаркі”, лепшыя прадстаўнікі ААТ “Лань-Нясвіж”. Сярод паважаных гасцей — Наталля Буглай, Ірына Дашко, Міхаіл Шынгель, Канстанцін Сіліч, Анатоль Макаўчык. Ганаровым госцем была і Тамара Каспер, якая працавала старшынёй сельскага Савета і зрабіла вялікі ўклад у развіццё мясцовых вёсак.У Лані славілі працоўных людзей У Лані славілі працоўных людзей У Лані славілі працоўных людзей



Вядучыя распавялі ўсім прысутным пра працоўны лёс гасцей, якія спраўды прысвяцілі сябе роднай зямлі. Каб не быць галаслоўнай, адлюструю некалькі характэрных рысаў.
Ураджэнец вёскі В. Быхаўшчына Міхаіл Іванавіч Шынгель, напрыклад, да выхаду на заслужаны адпачынак меў 55 гадоў працоўнага стажу. За сваю працу шмат разоў узнагароджваўся граматамі раённага выканаўчага камітэта, а таксама медалём “За працоўную доблесць”.
А Канстанцін Іванавіч Сіліч прайшоў шлях ад памочніка брыгадзіра трактарнай брыгады да інжынера машынна-трактарнага парка. За 46 гадоў якаснага і добрасумленнага выканання сваіх прафесійных абавязкаў неаднаразова ўзнагароджваўся раённымі і абласнымі граматамі, каштоўнымі падарункамі.
Героі вечара дзяліліся ўспамінамі пра час сваёй працы, расказвалі і аб людзях, побач з якімі працавалі не адно дзесяцігоддзе.У Лані славілі працоўных людзей У Лані славілі працоўных людзей У Лані славілі працоўных людзей
Як адзначыла старшыня прафсаюзанага камітэта ААТ “Лань-Нясвіж” Ганна Хітрая, вельмі прыемна сустрэць у святочнай зале паважаных работнікаў гаспадаркі:
— Дзякую, за ваш унёсак у развіццё гаспадаркі! Доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця вам і вашым блізкім, моцнага здароўя і мірнага неба.
На доўгую памяць Ганна Валер’еўна ўручыла ўсім паважаным гасцям падарункі ад сельгаспрадпрыемства.
Падчас сустрэчы было сказана шмат цёплых слоў. А музычны настрой вечарам задаваў народны ансамбль песні “Ланская бяседа”, якім кіруе Таццяна Мароз, і маладыя ланскія артысты.У Лані славілі працоўных людзей
Час ідзе хутка, і дзякуючы такім мерапрыемствам аднавяскоўцы збіраюцца разам, дзеляцца радасцямі, успамінаюць мінулае. Кожная сусрэча праходзіць цікава, незабыўна… Плённа супрацоўнічаючы з мясцовым Саветам дэпутатаў і сельгаспрадпрыемствам, работнікі мясцовага дома культуры захоўваюць хараство мастацтва і дзеляцца ім з кожным наведвальнікам святаў і сустрэч, якія яны ствараюць.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!