Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Я нарадзіўся тут….

9

Пост опубликован: 26.12.2023

Аператар жывёлагадоўчых комплексаў Вадзім Гаспадарык, што працуе ў ААТ “Грыцкевічы”, нарадзіўся і вырас у цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства — аграгарадку Грыцкевічы ў сям’і, якая таксама прысвяціла сябе сельскай гаспадарцы. Яго маці працавала даяркай, а бацька — механізатарам, у перадпенсійныя гады — паляводам.

Пасля заканчэння мясцовай школы мой суразмоўца адразу вырашыў звязаць свой жыццёвы шлях з малой радзімай, прыйшоўшы ў родную гаспадарку паляводам. Праз два гады паспрабаваў папрацаваць на вытворчасці — на мясаперапрацоўцы ў суседнім “Снове”, аднак праз некаторы час разам з жонкай вырашыў, што дома ўсё ж лепш, і вярнуўся ў сваю гаспадарку — на МТФ “Мацылёўшчына” аператарам жывёлагадоўчых комплексаў. У лютым надыходзячага года споўніцца 10 гадоў, як ён працуе на гэтым месцы.
— Я адказваю за кармленне жывёлы, — расказвае аб сваёй рабоце Вадзім Іванавіч, — каб яна атрымлівала неабходную колькасць асноўных кармоў і дабавак, каб у яе заўсёды быў свежы корм. Адкрываем і закрываем сенажныя і сіласныя ямы, сочым за правільным захаваннем кармоў. Працуем з напарнікам па зменах, так што хапае часу і на дамашнія клопаты. Люблю, каб усюды быў парадак — і на рабоце, і дома.

На пытанне, за якую колькасць жывёлы даводзіцца адказваць, мой суразмозца адказаў, што даглядае рагуль у трох будынках — у двух знаходзіцца дойны статак, якое складае прыкладна 600 галоў, а ў трэцім з’яўляюцца на свет маленькія цяляткі.

Апошнія гады, па яго ўласным прызнанні, працаваць стала лягчэй: на дапамогу прыйшла тэхніка — невялічкі спецыяльны трактар, пры дапамозе якога падкідваюцца кармы. Створаны ўсе ўмовы для работнікаў, толькі працуй.

Грэе душу і тое, што дом, які ў свой час выдзеліла маладой сям’і гаспадарка, у хуткім часе пяройдзе ў яе ўласнасць. Гэта таксама дадае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
— Я нарадзіўся тут, дзе жыву і працую, — адзначыў напрыканцы нашай гутаркі В.І. Гаспадарык, — і лепшага месца на свеце сабе не ўяўляю. А хто сумленна працуе, той не бядуе. І я стараюся рабіць сваю работу так, каб мне не было за яе сорамна. А ўжо як гэта ў мяне атрымліваецца — з боку відней.

Добрасумленнае стаўленне В.І. Гаспадарыка да сваёй справы было адзначана кіраўніцтвам гаспадркі: ён стаў адным з удзельнікаў цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці, што 9 снежня прайшла ў Стоўбцах.

Сярод узнагароджаных на абласным мерапрыемстве былі лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны Нясвіжчыны.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика