Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Гістарычная хроніка

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 4

Пост опубликован: 27.12.2023

1978 г., снежань. Арганізавана Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў для забеспячэння транспарціроўкі і падачы газу Беларусі і краінам Заходняй Еўропы.
1979 г., сакавік. Калектыву Нясвіжскай МПМК-95 па выніках работы ў 1978 г. уручаны пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ.
Такая ж узнагарода ўручана калектыву Гарадзейскага цукровага камбіната.



Па вытворчым календары 1980 года працуюць 14 перадавых рабочых торфапрадпрыемства “Чырвоная зорка”. Сярод іх — машыніст Мікалай Томка, машыністы ППФ Анатоль Шыбіцкі, Тэрэза Скрыцкая, Генадзь Скрыцкі, Анатоль Салавей
Май. На тэрыторый ПМК-23 пачалося будаўніцтва інтэрната для меліяратараў. Двухпавярховы будынак разлічаны на 100 месцаў.
Чэрвень. У Нясвіжы творчая група кінастудыі “Беларусьфільм” стварыла кінастужку “Чырвоны веласіпед” — пра падзеі ў Беларусі ў 1918 г. Здымкі вяліся ў замку, у гарадскім парку, у вёсцы Кунаса, дзе захавалася старэнькая царква. Ролю хлопчыка Міхаські ў фільме выканаў вучань 6 класа Нясвіжскай СШ №2 Яўген Барадзін.У снежні ў кінатэатры “Салют” адбылася прэм’ера фільма. На сустрэчу з гледачамі прыехала здымачная група.
Жнівень. Калектыў Нясвіжскага завода кармавога біяміцыну выканаў вытворчае заданне чатырох гадоў пяцігодкі па выпуску прадукцыі, па рэалізацыі закрыў план 14 верасня.
Верасень. Для абслугоўвання ўдзельнікаў Алімпіяды-80 калектыў камбіната грамадскага харчавання райспажыўтаварыства вылучыў двух чалавек: афіцыянтку Зою Ярош і повара Алу Тоўкач. Яны паглыблялі свае веды на спецыяльныя курсах.
Кастрычнік. Калектыў Нясвіжскага завода масла і сухога малака рапартаваў аб выкананні плана чатырох гадоў пяцігодкі па выпуску і рэалізацыі прадукцыі.
Камплекту пасцельнай бялізны (прастыня і дзве навалачкі), што выпускае райпрамкамбінат, прысвоены Знак якасці. Дагэтуль ганаровы пяцівугольнік мела масла “Аматарскае”.
Снежань. 20-гадовы юбілей адзначыў Гарадзейскі цукровы камбінат. Ганаровым госцем свята стаў першы дырэктар завода падчас яго будаўніцтва, добры гаспадарнік і арганізатар Э.М. Эранасьян.
А калектыў Нясвіжскага льнозавода адзначыў 25-годдзе свайго прадпрыемства.
1980 г., 29 студзеня. Выйшаў 5-тысячны нумар райгазеты “Чырвоны сцяг”.

24 лютага. Падчас выбараў у Вярхоўны Савет БССР яго дэпутатам стала свінарка калгаса імя Калініна Алена Андрэеўна Сцепановіч, Герой Сацыялістычнай Працы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!