Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 12 °C

Зімовая казка

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 2

Пост опубликован: 03.01.2024

Серымі днямі снежня іншы раз знікае жаданне выходзіць на вуліцу. Але калі надыходзяць сумеркі, быццам прачынаецца другое дыханне. І дзякуючы навагодняй ілюмінацыі горада мы апынаемся быццам у іншым, сказачным свеце.
Светлавыя інсталяцыі і ўпрыгожванні ператвараюць самыя знаёмыя месцы ў зімовую казку і паднімаюць настрой кожнаму, хто бачыць гэтыя яскравыя агні.
Таму навагодняе ўпрыгожванне вуліц і плошчы — тэма, якая займае асаблівае месца ў чарадзе пераднавагодніх клопатаў як для арганізацый і прадпрыемстваў, так і для кожнага жыхара. Зіхацяць у тым ліку асабістыя дамы, офісы, установы адукацыі, крамы, бо кожны жадае адчуць атмасферу доўгачаканага надыходзячага Новага года.



Упрыгожванне вуліцы да Новага года не абыдзецца без выкарыстання традыцыйных прыёмаў — падкрэслення архітэктурных асаблівасцяў размешчаных тут будынкаў, падсветкі дарожных ліній і іх выгібаў. З гэтай задачай выдатна спраўляюцца святлодыёдныя шнуры, стужкі і гірлянды.

(без названия)
Не абыходзіцца навагодняя вулічная ілюмінацыя і без святлодыёдных кансоляў. Гэтыя канструкцыі ўстаноўлены на апорах асвятлення і фасадах будынкаў. Яны адлюстроўваць розныя навагоднія матывы: сняжынкі, узоры, зоркі, ёлачныя шары і шматлікае іншае.

Калі казаць пра навагодняе афармленне плошчы, у першую чаргу, жыллёва-камунальная гаспадарка ўлічвала, што менавіта тут яшчэ напярэдадні свята і аж да Старога Новага года будуць збірацца гараджане, каб весела праводзіць час, акунацца ў атмасферу Новага года.
Таму Ратушная плошча цешыць і дзівіць усіх сваім яркім убраннем і якасцю іх увасаблення ў жыццё выйгрышных ідэй.

Навагодняе вулічнае асвятленне не абмяжоўваецца толькі ёлкай. У святочнай ілюмінацыі выкарыстоўваюцца іншыя арыгінальныя святлодыёдныя фігуры. Яны адыгрываюць асаблівую ролю ў упрыгожванні інфраструктуры горада — алені, Дзед Мароз, Снегавік і іншыя фігуры радуюць вока як на пешаходных зонах, так і каля будынкаў крам, школ, дзіцячых садкоў.
Упрыгожанныя светадыёднымі гірляндамі жывыя дрэвы ярка “запальваюць” гарадскія алеі. Гірляндыі абмотаны вакол ствалоў і галінак, каб падкрэсліць іх прыродную Черновик

Каб уявіць хараство зімняга Нясвіжа, мы прапануем вам, пажаваныя чытачы, пабачыць яго на свае вочы падчас вячэрняй прагулкі. На шчасце, наперадзе яшчэ шмат выходных дзён. Таму ўсё — у вашых руках.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!