Жыццё такое імклівае, дынамічнае. Кожны дзень — новыя падзеі, добрыя навіны, якія радуюць, ды і сам дзень па хвілінцы прырастае, болей дорыць нам святла. У душы жыве навагодняя, калядная ўзнёсласць. І на яе хвалі прайшло сённяшняе апытанне
чытачоў “раёнкі” пра навіну,
падзею самую-самую, актуальную, якая зачапіла: у апошнія дні 2023 года, у навагоднюю ноч і пасля яе.
Святлана
ЦІХОНКА,
жыхарка
аграгарадка Аношкі:
— Знаходжуся пад уражаннем ад навагодняга звароту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа. Традыцыйны, добры, цёплы зварот акрэсліў нам абрысы 2024 года.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб новы год быў для беларусаў такім жа мірным, як 2023-і. Каб быў мір у нашых суседзяў і ва ўсім свеце.
Але ж няма міру без стваральнай працы і няма стваральнай працы без міру, падкрэсліў Прэзідэнт. Усё ў нашым жыцці ўзаема- звязана: лёсы, здароўе, шчасце, выхаванне дзяцей, навука, эканоміка, культура, палітыка, камунікацыі. І кожны з беларусаў на сваім працоўным месцы, у сваёй кампетэнцыі стварае наша агульнае багацце, мацуе нацыя- нальныя традыцыі, забяспечвае бяспеку народа, дзяржавы. Для ўсіх наш лідар знайшоў асаблівыя словы падзякі.
2024-ы ўвайшоў у наша жыццё як Год якасці. “Якасці, якая даўно стала стылем жыцця беларусаў, нацыянальнай рысай, а цяпер стане сімвалам усіх пачынанняў,” — адзначыў Прэзідэнт.
Яшчэ бягучы год для нас вельмі важны тым, што мы ўступілі ў электаральную кампанію, у Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. А Усебеларускі народны сход упершыню пачне сваю работу як канстытуцыйны орган, такім чынам “у новым статусе адродзіцца старажытная славянская традыцыя народаўладдзя”.
Для нас сёлета няма важней даты, чым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Мы памятаем герояў, што прынеслі нам мір і свабоду. Нізка кланяемся ім. Мы абавязаны захаваць гэты мір для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў, для ўсіх наступных пакаленняў, для роднай зямлі, “беларускай святой зямлі”.
Таццяна ДУБОВІК,
дырэктар Нясвіжскай СШ №1:
— Мы яшчэ раз пераканаліся, якое вялікае значэнне надаецца ў нашай дзяржаве адукацыі, выхаванню маладога пакалення. Пацвярджэнне таму — цёплыя словы нашага Прэзідэнта на “Галоўнай ёлцы краіны” ў адрас настаўнікаў і выхавацеляў: “Вы сапраўды валодаеце дарам. Мне здаецца, няма такога дара ў іншых людзей іншых кантынентаў, краін, як у беларускай жанчыны, нашых сапраўдных мужчын, якія з раніцы да вечара думаюць пра нашых дзяцей, выхоўваюць іх, навучаюць”.
Падмацаваны гэтыя словы і матэрыяльным заахвочваннем. З 1 студзеня ў Беларусі педагогам павысілі заработную плату.
Ад таго, як мы навучым, выхаваем дзяцей, як дапаможам ім сфарміраваць правільны светапогляд, залежыць будучае нашай дзяржавы, яе суверэнітэт і бяспека. Наша задача — прывіваць любоў да роднай краіны, выхоўваць яе патрыётаў. Гэта — адказны і ганаровы абавязак.
Тамара
РАСПАТНЮК,
жыхарка
вёскі Ужанка:
— Перад Новым годам Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ аб павышэнні працоўных пенсій. З 1 лютага 2024 года. У сярэднім на 10 працэнтаў. На выплату пенсій у лютым будзе выдаткавана 1,8 мільярда рублёў, з якіх 166 мільёнаў — дадатковыя расходы, звязаныя з гэтым павышэннем.
Адна знаёмая здзівілася:
“Нешта рана аб’явілі, атрымаем толькі ў лютым”. А я падумала: усё правільна, фінансавыя пытанні так і вырашаюцца, зага- дзя, а не раптоўна. І другое — вельмі прыемны падарунак пенсіянерам зрабіў Прэзідэнт, проста пад навагоднюю ёлачку. Шчыры дзякуй!
Яўген САЛІТА,
галоўны
аграном
дзяржаўнага
прадпрыемства
“Эксперыментальная база “Свеклавічная”:
— парадаваў снег, які выпаў у самым пачатку новага года. Для мяне, як агранома, гэта вельмі важна. Ёсць такое меркаванне: адзін сантыметр снегу — мінус адзін градус марозу для раслін. Нарадзілася яно на аснове шматгадовых назіранняў, вопыту аграрыяў. Снег у полі — мяккая коўдра для азімых культур, а вясной ён натоліць вільгаццю глебу. Снежаньскае пацяпленне выклікала трывогу, але азімыя засталіся ў стане спакою, так што іх зімоўка павінна прайсці належным чынам.
2024-ы год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці. Гэта накладвае на працаўнікоў пэўныя патрабаванні. Нам неабходна вырасціць багаты ўраджай. А для гэтага своечасова і якасна падрыхтаваць тэхніку да веснавых палявых работ, не ўпусціць таго моманту, калі іх можна будзе пачынаць. Механізатары сельгаспрадпрыемства і зараз дбаюць пра аддачу кожнага гектара, вывозяць на палі арганічныя ўгнаенні. Назапашванне мінеральных тукаў, сортазмена і сортаабнаўленне сельгас- культур, кадравае забеспячэнне, дакладнае выкананне ўсіх тэхналагічных аперацый — вось наша задача на бліжэйшую перспектыву.
Апытанне правяла
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.