Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 16 °C

Аб жыцці — мовай мастацтва

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 71

Пост опубликован: 16.01.2024

Сёння ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” адкрылася 97-я выстава “Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХI стагоддзе. Санкт-Пецярбург». Экспазіцыя прадстаўлена работамі аўтараў, якія прайшлі школу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І.Я. Рэпіна Расійскай акадэміі мастацтваў, Мастацкага інстытута ім. В.І. Сурыкава, Вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя У.І. Мухінай, Строганаўскага ўніверсітэта і іншых аўтарытэтных мастацкіх ВНУ.



Наведвальнікі змаглі ацаніць традыцыйны жывапіс рускага рэалізму на прыкладзе работ Васіля Братанюка, Таццяны Лушнікавай, адчуць хараство творчых пошукаў у творах Юрыя Белазерскага, драматызм жывапісу пецябуржанкі Лауры Свідзерскай. Гледачоў не пакінулі абыякавымі творы жывапісцаў Ігара Курчынскага і Кірыла Аланэ, вядомых скульптараў Вольгі Івашынцавай і Лёвы Бейбуцяна, непаўторны па выкананні жывапіс мастака Вольгі Лісянковай. Сярод новых работ — творы брэсцкага жывапісца Ігара Раманчука і графіка Барыса Дыядорава, ілюстрацыі якога вядомы ва ўсім свеце, а таксама майстра прамысловага пейзажа з Яраслаўля Дзмітрыя Кузняцова. жанры прадстаўлены працамі масквіча Аляксандра Сапліна, пецябруржца Ігара Курчынскага і белгарадскага жывапісца Уладзіміра Несцяркова. Тэма Афрыкі паказана ў работах Марыны Рубанавай, Ірыны Меліхавай і Валянціны Скачковай, якія здолелі перадаць у сваіх палотнах зачараванне свету чорнага кантынента. У выставе ўдзельнічаюць і карціны новых удзельнікаў — аўтара складанай тэхнікі “лавізм” Усевалада Сапліна “Начны палёт” і майстра горных пейзажаў з Пяцігорска Вольгі Біцэнты. Несумненна, зацікавяць гледача і працы майстра буйных партрэтных форм Анатоля Шумкіна і яго настаўніка, слыннага пецярбургскага графіка і жывапісца Мікалая Блахіна.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!