Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 16 °C

Хто ж павінен прыбіраць снег?

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 16

Пост опубликован: 23.01.2024

Пачалася зіма, а разам з ёй прыйшлі снег і лёд.
Дарожнікі і Нясвіжская ЖКГ працуюць ва ўзмоц- неным рэжыме, каб ліквідаваць наступствы непагадзі. Дарогі і тратуары ачышчаюцца і пасыпаюцца супрацьгалалёднымі сумесямі. Аднак справіцца з такой колькасцю ападкаў адначасова на вуліцах і ва ўсіх дварах немагчыма.
Аднак пытанні: “Чаму камунальнікі не пачысцілі нашы двары?”, “Дзе прайсці і як прае- хаць?”, “Як знайсці свой аўтамабіль пад снежнай коўдрай?» не-не ды і ўзнікаюць.



На кожны новы зімовы сезон у нас ёсць звыклы алгарытм дзеянняў ва ўмовах непагадзі: перачакаць у бяспецы буйства стыхіі і пакласціся цалкам і поўнасцю на дарожныя і камунальныя службы. Аднак і самім можна ўзяць шуфель і далучыцца да агульнай справы хаця б у межах уласнай дваровай тэрыторыі.
Чаму — самім, спытаеце вы? Чысціць двары — абавязак ЖКГ і гэта ўсім вядома. Аднак і да тых жа камунальшчыкаў можна праявіць разуменне: пры ўсім сваім жаданні яны не могуць адначасова прыбраць ад снегу ўсе двары шматкватэрных дамоў у горадзе. Гэта работа вядзецца згодна з графікам. Да таго ж, аўтаўладальнікі павінны самі расчышчаць снег каля сваіх машын. Тэхніка гэта зрабіць не можа. Да таго ж, ёсць некалькі прычын, па якіх не так ужо і дрэнна дапамагчы самім сабе.
Па-першае, уборка снегу — выдатны спосаб крыху паварушыцца і палепшыць сваё здароўе, таму што зіма — маларухомы час для многіх людзей, бо халоднае надвор’е і кароткія дні робяць нашы прагулкі па вуліцы не надта прывабнымі. Такая вылазка на свежае паветра забяспечыць вам добрую трэніроўку і дапаможа спаліць калорыі і палепшыць стан сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Па-другое — уборка сумётаў зможа стаць для вас спосабам унесці свой уклад у развіццё дамавой супольнасці і дапамагчы суседзям. Расчышчаючы дарогі і тратуары, можна зрабіць палёгку для перамяшчэння іншых людзей, дапамагчы прадухіліць няшчасныя выпадкі і траўмы. Пачуццё агульнасці і ўзаемнай падтрымкі асабліва важнае ў зімовыя месяцы, калі надвор’е проста прымушае людзей адчуваць сябе ізаляванымі і самотнымі.
І па-трэцяе, як бы пафасна гэта ні гучала, уборка снегу ў двары дапаможа вам быць годным грамадзянінам сваёй краіны. Бо ўклад кожнага з нас у агульную добрую справу заўсёды дапамагае дабіцца найлепшага выніку. Не дарма ж існуе прымаўка: “Калі мы адзіныя — мы непераможныя”.
Вядома, уборка снега рыдлёўкай не пазбаўлена цяжкасцей. Гэта можа быць фізічна складана, асабліва для тых, хто да такой працы не прывык.
Таму кожнаму важна прымаць меры засцярогі і прыслухоўвацца да свайго арганізма, каб пазбегнуць праблем са здароўем. І замест таго, каб скардзіцца на камунальныя службы, якія працуюць сапраўды на поўную магутнасць, вазьміце тое, што можна, у свае рукі, а дакладней — шуфлі!
Увогуле, ёсць шмат усякіх важкіх прычын самім прыбраць снег зімой, хаця б каля ўласнага дома або пад’езда, самастойна расчысціць сваё парковачнае месца.
І тады ніякія снежна-марозныя выпрабаванні нам не будуць страшныя.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!