Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

З песняй у Маскву

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 78

Пост опубликован: 14.02.2024

Думаю, што многія несвіжане і жыхары раёна 3 лютага глядзелі перадачу “Прывітанне, Андрэй!” Яно і не дзіўна, бо ў той вечар там спявалі нашы сейлавіцкія дзяўчаты. Я таксама не адрывала позірк ад экрана, калі вакальны ансамбль “Вдохновение” выконваў песню “Салодкі мёд”, хвалявалася да слёз, радавалася за нашых зямлячак. А як атрымалася, што беларускія выканаўцы трапілі на папулярную перадачу ў сталіцу Расіі? Расказвае кіраўнік калектыву Людміла Ясевіч:



— Мы нярэдка выступалі ў нашым раёне на розных сцэнічных пляцоўках, а відэааператар Юрый Забелін закінуў выступленне ў інтэрнэт. Нас убачылі, а потым пазваніла рэдактар перадачы “Прывітанне, Андрэй!” і запрасіла на здымкі. Мы былі ў шоку, такая нечаканая прапанова, адразу і не паверылі. Узрадаваліся і пачалі рыхтавацца, рэпеціраваць. Узялі песню “Салодкі мёд” з рэпертуару салісткі групы “Белы дзень” Алены Васілёк. Нас нагрузілі падарункамі: беларускія каўбасы, закаткі, мёд, які перадаў наш вядомы пчаляр Рыгор Насевіч ды іншае. А самы цікавы сімвал Беларусі — белага бусліка — зрабіў скульптар па дрэве Віктар Іванавіч Ульянаў. Мы ўдзячны несвіжанцы Алене Цымбарэвіч, якая дапамагала ў падрыхтоўцы, давала слушныя парады.

Прыемна, што за намі прыслалі машыну, якая завезла ў Мінск, дзе мы селі на цягнік да Масквы. Па дарозе рэпеціравалі, і пасажыры дзякавалі за песні. У Маскве да вакзала прыехаў аўтамабіль і нас павезлі ў гасцініцу, што размяшчалася паблізу Астанкіна. Пасля абеду прапанавалі паглядзець горад, і мы з радасцю згадзіліся, бо ўсе чацвёра першы раз былі ў Маскве. Нам прадаставілі дзве машыны, каб усім было камфортна.Такая прыгажосць была вакол, яшчэ заставалася святочная ілюмінацыя, пабывалі на Чырвонай плош-чы, паглядзелі іншыя славутасці. На вуліцы гучала песня “Аляксандра” з кінафільма “Масква слязам не верыць”. Уражанні аказаліся самыя яркія і запамінальныя. Найбольш спадабалася ветлівае абыходжанне з намі, вадзіцелі казалі: “Мы возім нашых гасцей”.
На студыі таксама адчувалі гасцінны прыём, усе ставіліся да нас па-сяброўску. Убачылі заклапочанага Андрэя Малахава, баяніста Валерыя Сёміна. Ад спевака і кампазітара Ігара Мікалаева пачулі кампліменты, што было прыемна. На рэпетыцыі і запісу песні хваляваліся, перажывалі, і гэта натуральна: упершыню на такой перадачы. За чатыры гадзіны мы запісаліся, нас праводзілі ў гасцініцу, а раніцай адвезлі ў аэрапорт Шарамецьева. Прыляцелі ў Мінск, а там нас сустрэў аўтамабіль, на якім і прыехалі ў Нясвіж.
Трыумф чакаў нашых спявачак і дома: ім званілі знаёмыя і сябры, віншавалі, жадалі новых творчых поспехаў. А пачыналася ўсё ў далёкім 2001-м годзе, калі загадчыца Сейлавіцкага сельскага клуба Марына Кулакоўская праявіла ініцыятыву аб стварэнні вакальнай групы, якая спачатку называлася “Крынічанька”. У 2003 го- дзе прыйшоў новы кіраўнік, малады, таленавіты Дзмітрый Платун. Чалавек, які змог пасяліць у душы кожнай удзельніцы надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах. З ім група папоўнілася аматарамі народных спеваў і склала ўжо 12 чалавек. Дзякуючы арганізатарскім здольнасцям Дзмітрыя, яго крэатыўнасці і працавітасці, мастацкаму густу група “Крынічанька” стала ўдзельніцай усіх гарадскіх свят і мерапрыемстваў. Цяпер Д. Платун жыве і працуе ў Нясвіжы.
У 2012 годзе прыйшла новы кіраўнік Святлана Туміловіч, якая прыгожа спявала, іграла на баяне. Яна ўнесла значны ўклад у творчы багаж калектыву, пры ёй змянілася і назва — «Вдохновение». З гадамі склад калектыву мяняўся, шліфавалася выканаўчае майстэрства. Выступалі з канцэртамі ў сваім клубе, у Нясвіжы. Мне давялося неаднойчы слухаць іх у бібіліятэцы на розных мерапрыемствах. І заўсёды спявачкі мелі вялікі поспех. Удзельніца літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Марыя Падамацька прысвяціла ім верш “Сейлавіцкія дзяўчаты”, які ўвайшоў у яе паэтычны зборнік. Лічу неабходным назваць усіх удзельніц выдатнага калектыву. Гэта супрацоўніца раённай бібліятэкі Людміла Ясевіч, юрыст ААТ “Новае жыццё” Юлія Секержыцкая, у Сейлавіцкай амбулаторыі працуе Марына Кулакоўская, Алена Лазоўская — цырульнік, візажыст і стыліст ансамбля. Энергічныя, натхнёныя, у белых чаравічках і прыгожых сукенках, улюбёныя ў песню вакалісткі гатовыя высту- піць на любой сцэне па першым выкліку. І гэта слаўна, бо наперадзе ў невялікага калектыву вялікія планы, абнаўленне рэпертуару, падрыхтоўка творчага вечара і надзеі на новыя прыступкі ў мастацтве.
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!