Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 16 °C

БРСМ: “Выбіраем разам!”

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 46

Пост опубликован: 21.02.2024

У пятніцу, 16 лютага, на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры прадстаўнікі БРСМ нашага горада далучыліся да раённай акцыі “Выбіраем разам”, у рамках якой падтрымалі і рэспубліканскі маладзёжны інфармацыйна-асветніцкі праект “Паштоўка.БЕЛ”.

Валанцёры грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” раздавалі жыхарам Нясвіжскага раёна флаеры з запрашэннем узяць удзел у адзіным дні галасавання.



А што наконт паштовак? Хоць праект і лічыцца маладзёжным, любы жыхар Нясвіжа мог падысці, запоўніць картку з календаром на 2024 год і запрашэннем на маючыя адбыцца выбары і бясплатна адправіць яе блізкаму чалавеку, сябрам у любы куток нашай краіны.
Праект “Паштоўка.БЕЛ”, арганізаваны актывістамі БРСМ, — гэта ўклад моладзі Нясвіжчыны ў выбарчую кампанію.
Як распавялі валанцёры, усе падпісаныя паштоўкі “Выбіраем будучыню разам!” знойдуць сваіх атрымальнікаў пры дапамозе адказных работнікаў РУП “Белпошта”. Прычым — бясплатна.
Валанцёр Юлія Скрыба:
— Я прымаю ўдзел у акцыі, бо лічу, што важна быць неабыякавым чалавекам. Мне падабаецца дапамагаць іншым, таму калі прапануюць — адгукаюся. Што датычыцца выбараў, то я ўжо азнаёмілася з праграмамі кандыдатаў, але яшчэ вагаюся, за каго аддаць свой голас. Добра, што інфармацыі ў горадзе хапае, ды і ва ўсіх выбарчых участках ёсць брашуры з прапановамі кандыдатаў. Але такі фармат жывой камунікацыі, як акцыя “Выбіраем разам” — таксама заўсёды будзе актуальны.
Несвіжанка Елізавета Наумовіч:
— Я працую настаўнікам-дэфектолагам у чацвёртай гарадской сярэдняй школе. Сёння, сонечным днём, сустрэла валанцёраў БРСМ. Мабыць, і сама адпраўлю паштоўку блізкім — ім будзе прыемна. З праграмамі кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу я ўжо пазнаёмілася, цікава было паглядзець іх выступленні па тэлебачанні. У адзіны дзень галасавання абавязкова паўдзельнічаю ў выбарах і аддам свой голас за кандыдатаў, якія найбольш спадабаліся.
Неаніла
ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!