Раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей» прайшоў у Нясвіжскім раёне.
На суд журы былі прадстаўлены работы з 19 агульнаадукацыйных школ Нясвіжскага раёна, а таксама ДУДА «Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна». Свае таленты хлопцы і дзяўчаты праявілі ў літаратурнай творчасці, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным і тэхнічным майстэрстве. Ацэньвала вынікі творчасці школьнікаў кампетэнтнае журы, якое адзначыла, што работы, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца арыгінальнасцю выканання і творчым падыходам, але аб’ядноўвае іх актыўная пазіцыя рабят у пытаннях бяспекі.
Членам камісіі было вельмі няпроста вызначыць лепшыя работы. У чарговы раз дзеці пераканалі кампетэнтнае журы, што фантазія дзіцяці бязмежная, а кожны раз хлопцы выкладаюць свежыя думкі і новыя ідэі.
Пераможцы раённага конкурсу будуць заахвочаны каштоўнымі прызамі, а лепшыя работы прымуць удзел у абласным этапе агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей», які ўжо хутка пройдзе ў г. Старыя Дарогі.