Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 16 °C

На Нясвіжчыне — на два грамадзяніна больш

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 213

Пост опубликован: 15.03.2024

На Нясвіжчыне — на два грамадзяніна больш Сённяшні дзень — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стаў удвая святочным для двух жыхароў нашага раёна — Аляксандры Мартышынай і Андрэя Іардана, якія сёння ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі Нясвіжскага РАУС урачыста прынеслі і падпісалі прысягу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Яны былі прынятыя ў грамадзянства нашай краіны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №80 ад 5 сакавіка гэтага года. З набыццём беларускага грамадзянства нашых землякоў павіншаваў начальнік АгіМ Андрэй Глінскі, які ўручыў ім памятныя сувеніры. Іх лёсы у некаторай ступені падобныя — і Аляксандра Мартышына, і Андрэй Іардан прыбылі ў Беларусь яшчэ школьнікамі разам з бацькамі ў 90-я гады, калі з-за распаду Савецкага Саюза многія людзі шукалі сабе іншае месца жыхарства. Сям’я Аляксандры прыехала ў наш раён у 1995 годзе. Яе бацькі сталі працаваць у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, гаспадарка выдзеліла ім дом, і пачалося зусім іншае жыццё — спакойнае, напоўненае шчырай працай на карысць зямлі, якая дала прытулак перасяленцам. Сама Аляксандра зараз працуе швачкай на адной з фабрык Мінска. Кожны дзень ездзіць на работу з Астровак, але, па яе словах, гэта не складае ёй праблемы — умовы працы і яе аплата задавальняюць, лепшага шукаць няма патрэбы. — Настрой сёння ў мяне сапраўды ўрачысты, — падзялілася сваімі ўражаннямі Аляксандра. — Нават цяжка падабраць словы, каб апісаць мае пачуцці. Наша жыццё ў Кыргызстане не параўнаць з жыццём у Беларусі, і я вельмі шчаслівая, што з гэтага дня афіцыйна магу лічыцца “сваёй” для краіны, якая стала для мяне другім домам, дзе нарадзілася мая дачка. У 1992 годзе з рэспублікі Латвія у Беларусь прыехаў Андрэй Іардан. Спачатку ён з бацькамі жыў у Вілейскім раёне. Па яго словах, у ім аб’ядналіся рускія, латышскія і па мацярынскай ліні — беларускія карані. І менавіта Беларусь і выбралі яго бацькі для пастаяннага жыхарства ў той складаны час. Атрымаўшы спецыяльнасць электрагазазваршчыка, мой суразмоўца працаваў у Мінску і аднойчы быў камандзіраваны на Гарадзейскі цукровы камбінат, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Так мой суразмоўца стаў жыхаром Гарадзеі, зараз працуе ў Нясвіжскім філіяле ААТ “Газпрам трансказ Беларусь”, разам з жонкай гадуе трох сыноў. — Пра грамадзянства я стаў задумвацца ў 2016 годзе, — расказаў нашай гутарцы Андрэй Андрэевіч, — але вось толькі зараз яго атрымаў з дапамогай Нясвіжскага РАУС. Вельмі ўдзячны аддзяленню па грамадзянстве і міграцыі РАУС за падтрымку і добрае вырашэнне гэтай доўгачаканай справы! Адчуваю сябе так, быццам другі раз нарадзіўся. Вельмі ўрачысты момант! Абодва героя гэтага аповеду — добрасумленныя, законапаслухмяныя людзі, а з сённяшняга дня — яшчэ і паўнавартасныя грамадзяне нашай краіны.



Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!