Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 11 °C

Расце прыбытак у “Свеклавічнай”

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 125

Пост опубликован: 15.03.2024

Сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна, што выйшлі пераможцамі спаборніцтва па выніках работы за 2023 год, знаходзіцца дзяржаўнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”.

Насычаным, а месцамі і вельмі эфектыўным аказаўся мінулы год для працаўнікоў ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”.
Асабліва парадавалі цукровыя буракі. Валавая вытворчасць іх дасягнула 18365 тон, што больш папярэдняга года на 7729 тон, тэмп росту склаў 172,7%. Ураджайнасць салодкага кораня — 612,2 ц/га, і такой у гаспадарцы яшчэ не было. Дасягнулі росту за кошт адпрацаванай дакладна тэхналагічнай дысцыпліны: унясення правільных доз мінеральных і арганічных угнаенняў, захавання аптымальных тэрмінаў правядзення ўсіх тэхналагічных аперацый, выкарыстання высокаўраджайных сартоў, высокай якасці работ. І калі ў 2022 годзе цукровыя буракі былі стратнымі, то ў 2023-м іх рэнтабельнасць склала 12,3%.



Збожжа летась намалацілі 7150 тон пры ўраджайнасці 64,2 ц/га. Рапсу — 1028 тон пры ўраджайнасці 36,1 ц/га. Стаіць задача павысіць аддачу гектара. І ўсе, хто заняты ў галіне раслінаводства, нацэлены на канкрэтную мэту.

Кукурузы на зерне намалацілі 1096 тон супраць 621 тоны, што былі пазалетась. Па-першае, на 40 гектараў павялічылі плошчу пад ёю. Па-другое, ураджайнасць бурштынавага багацця вырасла з 62,1 ц/га да 78,3 ц/га.Расце прыбытак у “Свеклавічнай”

Дзякуючы багатай зялёнай масе траў і кукурузы, у эксперыментальнай базе стварылі добры запас кармоў. Так, сенажу нарыхтавалі 11428 тон, што на 3090 тон болей папярэдняга года. Сіласу — 19958 тон, плюс склаў 4914 тон. А на адну ўмоўную галаву жывёлы было назапашана 34,1 цэнтнера кармавых адзінак, або болей на 8,9 цэнтнера.

Вытворчасць малака летась дасягнула 9972,1 тоны (+649,5 т), або рост да 2022 года — 107%. Ад кожнай фуражнай каровы надоена ў сярэднім па 8003 кілаграмы малака — больш на 586 кг, або на 7,9%: такім чынам, жывёлаводы “Свеклавічнай” з сямітысячнікаў перайшлі ў кагорту васьмітысячнікаў. Хочацца падкрэсліць і такі факт, што ў снежні прадуктыўнасць кожнай каровы вырасла на 11,9%. Дзякуючы такім прыкметным зрухам, рэнтабельнасць малака з 60,5% у 2022 годзе вырасла да 69,6% у 2023-м.

Ялавічыны ў гаспадарцы было атрымана 667 тон — на 9,7 тоны болей, або тэмп росту склаў 101,5%. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы — 751 грам.
Развіваюць тут і ўласны гандаль. Працуюць два фірменныя магазіны: у пасёлку Ударны і вёсцы Завітая, апошні адкрылі ў мінулым годзе. Рознічны тавара- абарот павялічыўся амаль у два разы. Гандлёвыя кропкі вельмі запатрабаваныя. Прытым, у продажы — 30% уласнай прадукцыі сельгаспрадпрыемства, і яе стараюцца нарошчваць.

Што планы будуць здзейснены, пацвярджае зладжаная работа калектыву вытворчага цэха, які размясцілі на тэрыторыі былога льнозавода. Летась тут было выпушчана больш за 100 тон мясных і каўбасных вырабаў. Падчас арганізацыі вытворчасці падабралі добрых рабочых і спецыялістаў, стварылі для іх прыймальныя ўмовы. Такім чынам, у гаспадарцы з’явілася яшчэ адна крыніца атрымання даходаў і адначасова магчымасць стварыць для людзей, сваіх работнікаў, пэўныя зручнасці, прапануючы ім патрэбныя прадукты ў крокавай даступнасці. А сыравінай вытворчы цэх забяспечваюць работнікі забойнага цэха. Ён знаходзіцца ў Завітой. За год праз яго прайшла 591 тона жывёлы. Тушкі разбіраюць і пускаюць у рэалізацыю.
— Якія ў вас планы на бягучы год? Над чым працуеце? — пацікавілася я ў дырэктара ДП “ЭБ “Свеклавічная” Андрэя Вітко.Расце прыбытак у “Свеклавічнай”

— Самая маштабная наша задача — запусціць новую ферму ва Ужанцы. І пачаць узвя- дзенне двух будынкаў на ферме ў Завітой, — падзяліўся планамі Андрэй Ігаравіч.
МТФ “Ужанка” перажывае зараз вялікую рэканструкцыю. Узводзяцца два кароўнікі на 800 галоў і даільны малочны блок. Як паведаміла галоўны эканаміст гаспадаркі Зоя Расціславаўна Зізіка, яны падлічылі: за кошт павышэння валавога надою малака, яго якасці сельгаспрадпрыемства павялічыць сваю выручку на 15%. Падставай таму паслужаць новыя тэхналогіі ўтрымання жывёлы. Да таго ж, на абноўленай ферме адкрыецца 16 новых рабочых месцаў. Вось што дасць гаспадарцы грандыёзная рэканструкцыя. На МТФ “Завітая”, у новых будынках, якія пачнуць сёлета ўзводзіць, будзе размяшчацца маладняк буйной рагатай жывёлы.Расце прыбытак у “Свеклавічнай”

Падводзячы вынікі года, нельга не прывесці такі важны паказчык, як прыбытак ад рэалізацыі. У “Свеклавічнай” ён павялічыўся на 19,2% і раўняецца 3 мільёнам 283 тысячам рублёў.

Сярэдняя зарплата аднаго работніка вырасла на 36 працэнтаў і склала 1685,4 рубля.

Дружны, працавіты калектыў эксперыментальнай базы “Свеклавічная” ўпэўнена глядзіць у будучыню. Тут ствараюць надзейны падмурак заўтрашняга дня.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!