Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 21 °C

ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» крочыць у нагу з вясной — на два тыдні раней

Инна ВАСИЛЕВИЧ 1 год назад 0 44

Пост опубликован: 22.03.2024

Веснавыя палявыя работы ў ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» сёлета пачаліся раней звычайнага. Як толькі з палеткаў сышоў снег, механізатары пачалі ўносіць азотныя ўдабрэнні. Яшчэ да першых выездаў у поле ўся тэхніка была падрыхтавана руплівымі працаўнікамі сельгаспрадпрыемства — энерганасычаныя трактары, правераныя прычэпы і плугі чакалі веснавога старту. А дадзены ён быў 4 сакавіка, што на 14 дзён раней мінулагодняга тэрміну.



— Прырода ўнесла свае карэктывы ў нашу работу, але мы былі гатовы — усе транспартныя сродкі, задзейнічаныя ў веснавых палявых работах, прайшлі дзяржаўны тэхагляд, спадзяёмся, што не падвядуць.У ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» вясна прыйшла на 14 дзён раней

Зараз уносім мінеральныя ўдабрэнні, арганіку, праводзім культывацыю глебы, механізатары шчыруюць на ворыве і дыскаванні, — расказвае галоўны аграном  сельгаспрадпрыемства Міхаіл Канановіч. — Асноўныя плошчы ў гэтым годзе адведзены пад яравую сяўбу. Так, 250 гектараў зойме ячмень, кукурузу на зерне і сілас плануем размясціць на 500 і 700-гектарных плошчах адпаведна. 420 гектараў зоймуць цукровыя буракі.

Праца на зямлі — адна з самых адказных. А поспех сельгаспрадпрыемства — вынік работы і старання ўсяго калектыву, — пад- крэслівае Віктар Худніцкі, дырэктар адной з валаўтваральных гаспадарак раёна, дзе штогод дасягаюцца высокія паказчыкі ў раслінаводстве.

Ад таго, наколькі своечасова пройдуць веснавыя палявыя работы, залежыць не толькі ўра- джайнасць хлебнай нівы, але і нарыхтоўка кармоў для жывёлагадоўчай галіны, якая ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” штогод атрымлівае новы віток развіцця. Тут робяць усё магчымае і разлічваюць на павышэнне аб’ёмаў вытворчасці малака, якое практычна ўсё прадаецца вышэйшым гатункам.

Як кажуць, што ў каровы будзе на языку, такая будзе і аддача па малаку. Таму і веснавыя работы на асаблівым кантролі.

Загадзя паклапаціліся ў сельгаспрадпрыемстве пра тэхнічнае абсталяванне машынна-трактарнага парку. У мінулым годзе было закуплена больш за дзе-                           сяць адзінак тэхнікі. Парк папоўнілі некалькі грузавых аўтамабіляў, самаходны пагрузчык “МАНІТУ”, корманарыхтоўчы камбайн “Нью Холанд”, два збожжаўборачных “КЗС-1218”, сеялкі — для пасеву цукровых буракоў і кукурузная, апырсквальнік “Амазоне” і некалькі энерганасычаных трактароў. Усе транспартныя адзінкі давераны адказным механізатарам гаспадаркі.

Веснавы дзень хоць і павялічваецца, але вяскоўцы працуюць на палях без перапынку — каб зэканоміць час, на поле ім дастаўляюць гарачыя абеды, дзевяноста працэнтаў кошту якіх бярэ на сябе сельгас- прадпрыемства.

Наперадзе ў “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” шмат планаў і перспектыўных задум. Работнікі прадпрыемства не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. А пакуль шчыруюць на веснавых палетках гаспадаркі, бо добра ведаюць, што веснавы дзень год корміць.

 

Віктар Буйко — адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі. Яго працоўны стаж — больш за трыццаць гадоў.

ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ»: веснавыя палявыя работы — на 14 дзён раней мінулагодніх

Некалі, скончыўшы Казлоўскую школу, вясковы хлопец вырашыў застацца ў родным калгасе. Яшчэ школьнікам у Сноўскім навучальна-вытворчым камбінаце атрымаў запатрабаваную ў сельскай гаспадарцы рабочую спецыяльнасць разам  з пасведчаннем трактарыста. Перад арміяй па накіраванні ваенкамата адвучыўся ў аўташколе і адкрыў яшчэ адну вадзіцельскую катэгорыю.

— З дзяцінства люблю тэхніку, таму і вырашыў застацца працаваць у сельскай гаспадарцы. Зараз кірую новым “Джон Дзірам”. Трактар, як кажуць, па апошнім слове тэхнікі, камфортная машына. Зімой працаваў на ёй на вывазцы арганікі. У дзень у бурты выгружаў да 200 тон, — дзеліцца Віктар Іванавіч.

Сёння за 9-корпусным плугам яго трактара штодня застаецца 25-27 гектараў пульхнай раллі. А пасля закрыцця вільгаці Віктара Буйко чакае сяўба ячменю і траў.

— Усюды трэба адказна працаваць, тады і вынік будзе радаваць, — сцвярджае ён. — Ды і што казаць, усім я задаволены: добрая тэхніка, тут у вёсцы мая сям’я — жонка, сын, дачка. Жывём у доме, які выдзеліла гаспадарка.

Віктар Буйко неаднаразова выходзіў пераможцам сярод трактарыстаў-машыністаў у спаборніцтвах рознага ўзроўню. Радуецца, што справа ладзіцца. А для гэтага механізатар заўсёды своечасова пачынае свой новы рабочы дзень. Разумее, што вясной для яго, як і летам у час жніва для хлебароба, дарагая кожная хвіліна, бо трэба многае паспець, і ён спадзяецца, што ўсё атрымаецца.

У ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» вясна сёлета прыйшла на два тыдні раней

Аляксандр Надольскі два гады як прыйшоў у ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ».

Адразу далі трактар. Свой “МТЗ-3022” ён стараецца ўтрымліваць па-гаспадарску,

як і прычапныя прылады да яго (плуг, касу, культыватар). На гэтым тыдні механізатар

быў задзейнічаны на закрыцці вільгаці, вывазцы арганікі на палі.

У ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» вясна прыйшла на 14 дзён раней

Сяргей Кандрацюк працуе ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” з 2007 года. Адказна ставіцца да даручанай справы. Вясной мінулага года атрымаў новы трактар. Свой энерганасычаны “МТЗ-3522” трымае ў парадку.

У гэтыя веснавыя дні малады механізатар працуе на закрыцці вільгаці, падрыхтоўцы глебы

да пасяўной, а таксама вывозіць вадкую арганіку на палі.

Аляксандр Надольскі і Сяргей Кандрацюк на закрыцці вільгаці разам выпрацоўваюць да 100 гектараў у дзень

 

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!