Меню
Курс $  3.08 | €  3.65 | ₽100  3.86 |
Погода 10 °C

На распарадку дня — клопат пра дарогі

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 70

Пост опубликован: 29.03.2024

На гэтым тыдні ДРБУ №168 з удзелам Нясвіжскай ЖКГ вядзе ямачны рамонт па горадзе пры дапамозе ўстаноўкі “Тайфун”. Галоўная задача — рамонт вуліцы Ленінскай і з’ездаў з яе,
а таксама вуліц Сноўскай, Слуцкай, Партызанскай, Гейсіка. Таксама з вуліц прыбіраюцца скрынкі для пясчана-салявой сумесі, якія былі неабходны зімой і напачатку вясны. Акрамя гэтага, камунальшчыкі працуюць гэтымі днямі на азеляненні сквера каля помніка Сымону Буднаму. Тут сеецца газон, высаджваюцца дрэвы і кусты.На распарадку дня — клопат пра дарогі



Шчыруюць гэтымі днямі работнікі ДРБУ №168 і на дарозе “Жанкавічы — Аношкі — Супрунавічы”, яны таксама занятыя на добраўпарадкаванні дваравой тэрыторыі на завулку Камарова, 3 у г.п. Гара-дзея, на добраўпарадкаванні сквера каля помніка Сымону Буднаму, дзе выкладваюцца новыя дарожкі і ўстанаўліваюцца тратуарныя барты, на доглядзе дарог мясцовага значэння.
Свае работы вядзе і ДЭУ-65. Работнікі гэтай арганізацыі зараз працягваюць працаваць над укладкай тратуарнай пліткі на дарозе Р-54 “Першаі — Івянец — Нясвіж” на заканчэнні вуліцы Шымко, а таксама над пашырэннем землянога палатна на дарозе Р-12 “Нясвіж – Клецк” для ўладкавання дадатковай паласы. На момант здачы газеты ў друк прыбіралася смецце па дарозе на Сноў, спецыяльнай машынай падмяталася ад пясчана-салявой сумесі дарога на Стоўбцы. Пачаліся таксама работы па фрэзіраванні старога асфальта-бетоннага пакрыцця на дарозе Р-11 “Парачаны — Навагрудак — Нясвіж” каля мяжы з Гродзенскай вобласцю. Яно будзе заменена на новае.
Пра ход добраўпарадкаваня дарог раёна мы будзем працягваць расказваць у наступных нумарах “НН”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!