Меню
Курс $  3.06 | €  3.48 | ₽100  3.84 |
Погода 19 °C

У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 177

Пост опубликован: 22.04.2024

22 красавіка 1870 года нарадзіўся Уладзімір Ільіч Ленін — рэвалюцыянер, тэарэтык марксізму, лідэр партыі бальшавікоў, які прывёў яе да ўлады ў 1917 годзе, першы кіраўнік савецкага ўрада.
Па традыцыі ў гэты дзень у г. Нясвіжы прайшоў мітынг, прысвечаны дню нараджэння правадыра пралетарыяту.

Ля помніка Леніна сабраліся члены Нясвіжскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў раёна. Перад прысутнымі выступіў другі сакратар Нясвіжскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Віталь Раманчук. Ён павіншаваў прысутных з днём нараджэння Леніна, успомніў ключавыя вехі жыцця палітыка.



— Імя Уладзіміра Ільіча Леніна стала светачам і пуцяводнай зоркай працоўных усяго свету. Яно жыве і вечна будзе жыць у сэрцах і розумах перадавога чалавецтва, заклікаючы да нястомнай барацьбы за лепшую будучыню, — падкрэсліў Віталь Канстанцінавіч.

Удзельнікі мітынгу выказалі прамовы, у якіх адзначылі важнасць і значнасць Леніна для гісторыі, падкрэслілі яго ўклад у барацьбу за працоўныя правы і сацыяльную справядлівасць.
Мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак да помніка.У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна У Нясвіжы адзначылі дзень нараджэння Леніна

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!