Меню
Курс $  3.08 | €  3.65 | ₽100  3.86 |
Погода 1 °C

Дзяржаўны гімн — люстэрка ідэалогіі

Нясвіжскія навіны 12 месяцев назад 0 12

Пост опубликован: 12.05.2024

“Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!”.

З Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн кожнай краіны адлюстроўвае яе нацыянальную ідэалогію, яе каштоўнасці, памкненні, мары, яе глыбокую сутнасць.
Аб чым гаворыць гімн Беларусі? Аб тым, што беларусы — мірны, працавіты народ. Ён шчыра сябруе з іншымі народамі, жыве ў братэрскім саюзе з тымі, хто паважае нашы законы і традыцыі, будуе з намі раўнапраўныя адносіны. Разам з тым, беларусы — мужныя людзі, і яны з годнасцю абаранялі сваю зямлю, волю і долю ад нашэсця чужынцаў, што неаднойчы квапіліся на нашу тэрыторыю. Мы “баранілі родны парог разам з братамі”, бо па адным цяжка процістаяць ворагу, толькі аб’яднаўшыся можна атрымаць перамогу. Пацвярджэннем таму стала Вялікая Айчынная вайна, калі фашысцкім захопнікам процістаяў і перамог шматнацыянальны савецкі народ нашай неабсяжнай краіны.



Якую дабрыню, цеплыню ўтрымлівае беларускі гімн! Мы “сэрцам адданыя роднай зямлі”, услаўляем яе “светлае імя”, ідзём “сонечным шляхам”, горда ўздымаем свой “радасці сцяг”. І бачым “любімую маці-Радзіму квітнеючай вечна”.
Дзяржаўныя гімны некаторых іншых краін, нашых суседзяў — адкрыта ваяўнічыя, мілітарызаваныя. Вось, напрыклад, украінскі. Ён сатканы з культу смерці: “душу і цела мы пакладзём”, “клічуць з магіл”, “не памерла Украіна”, “успомнім слаўную смерць”, “ляжам галовамі”. І ні пра якую дружбу і добрасуседства няма там размовы. Як адпаведна і вядзе сябе неанацысцкі кіеўскі рэжым. Дарэчы, на днях у сталіцы Украіны станцыю метро “Дружба народаў” перайменавана. Паняцце дружбы ў патомкаў бандэраўцаў не існуе.
Дзяржаўны гімн Германіі таксама культывуе падобнае. І пачынаецца ён словамі “Германія па-над усімі”. Пад такім лозунгам праводзіў сваю палітыку Гітлер, занявольваючы народы Еўропы, ідучы на Усход, каб паланіць нас. Яго ідэалогія міжваеннага перыяду — імкненне ўзяць рэванш за крах у Першай сусветнай, падрыхтоўка да новага кровапралітнага процістаяння, панаванне Германіі над астатнімі. І гэта было настолькі глыбока закладзена, убіта ў свядомасць немцаў, што яны забівалі нас, вешалі, спальвалі жывымі з верай, што так трэба, так правільна. Пасля 1945 года, калі фашысцкая Германія капітулявала, гэты гімн быў забаронены. Але нядоўга. Ужо ў 1950-я, пры нарастанні халоднай вайны паміж СССР, сацыялістычным лагерам і краінамі Захаду, ЗША, яго пачалі рэабілітаваць.
Польскі гімн пачынаецца словамі “Яшчэ Польшча не загінула”. І ў ім тая ж ваяўнічасць: “шабляю вярнуць” збіраюцца ўсё, “што адабрана варожай сілай”. Польшча, як піша беларускі аналітык Андрэй Лазуткін, “захоўвае надзею з дапамогай шабель аднавіць дзяржаўнасць, з намёкам на Айчынную вайну з Расійскай імперыяй, якая ўспрымаецца ў якасці акупанта, ворага”. Польская палітычная вярхушка спіць і сніць пра вяртанне Рэчы Паспалітай ад мора да мора, гэта ў іх пакладзена ў аснову ідэалогіі. Каб зноў падпарадкаваць сабе нашы землі.
Злучаныя Штаты Амерыкі сваім гімнам прыгразілі праціўнікам, што іх чакае тлен магілы. А зорны штатаўскі сцяг будзе, маўляў, развявацца заўсёды. Брытанія ў сваім гімне звяртаецца да Госпада Бога, каб ён паразіў ворагаў, “прывёў іх да пагібелі”, а брытанцаў усіх захаваў. “Мы гатовы да смерці!” — сцвярджае гімн Італіі.
Што ж гэта такое?! Суцэльнае чарноцце, тэма вайны, агрэсіі. Іх гімны — быццам ваенныя маршы, песні ваенных гадоў. У нас, савецкіх людзей, апошніх было шмат. Яны клікалі народ на барацьбу з ворагам, за сваю справядлівую справу, усялялі ўпэўненасць у перамозе. А дзяржаўны гімн — гэта адлюстраванне нацыянальнай ідэі. Ідэя беларусаў — мірнае жыццё, стваральная праца. Мы ганарымся сваёй Радзімай. І паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна, чые словы і пакладзены на музыку кампазітара Нестара Сакалоўскага, яскрава перадалі ўсю глыбіню душы беларуса.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!