Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 2 °C

У школах і гімназіях краіны праходзіць набор у 1-я класы

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 8

Пост опубликован: 20.06.2024

У школах і гімназіях краіны праходзіць набор у 1-я класы. Што важна ведаць.

З 12 чэрвеня пачаўся прыём дакументаў у 1-я класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, за кожнай школай замацоўваецца пэўны мікрараён. У 1-я класы перш за ўсё залічваюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, якія зарэгістраваны і пражываюць на замацаванай тэрыторыі. Іх бацькі могуць падаць дакументы па 15 жніўня. Калі ж мамы і таты хочуць уладкаваць сына ці дачку ў навучальную ўстанову не па адрасе пражывання, ім неабходна запісацца на асабісты прыём да кіраўніка школы і падаць заяву для прыёму дзіцяці на свабоднае месца. Разгляд такіх дакументаў праводзіцца з 16 па 28 жніўня. Варта ўлічыць, што прымаюць у першакласнікі ў той чарговасці, у якой зарэгістраваны заявы ад жадаючых.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!