Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Жніво-2024

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 254

Пост опубликован: 10.07.2024

Сёння аграрыі “Агракамбіната Нясвіжскі ” ўсю ўвагу аддаюць уборачнай кампаніі — ураджай выспеў амаль на два тыдні раней, і асноўныя сілы сельгаспрадпрыемства задзейнічаны на палях.

Першым на палеткі паклікаў азімы ячмень, які, нягледзячы на частыя кліматычныя змены, паказвае добрую ўраджайнасць — да 66 цэнтнераў з гектара. У бягучым годзе гэтай культуры тут трэба ўбраць на 50 гектараў больш, бо пасевы былі павялічаны. Усяго пад азімы ячмень адведзена 390 га.



Калі спрыяе надвор’е, у дзень за камбайнамі застаецца да 55 гектараў ячменнага ржышча, якое ў хуткім часе пасля ўнясення ўдабрэнняў будзе выкарыстана пад пасевы новай культуры. А пакуль па полі снуюць збожжаўборачныя камбайны, аўтамабілі і прэспадборшчыкі.

Усяго на палях агракамбіната задзейнічаны пяць камбайнавых экіпажаў. Сярод вопытных механізатараў — Яўген Пабока, Сяргей Пражэнік, Дзмітрый Цымбал, Ілля Гапановіч, Дзмітрый Максіменя і іншыя.Жніво-2024 Жніво-2024

Да кожнага камбайнавага экіпажа прымацавана транспартная адзінка, якая адвозіць збожжа з поля. На адвозцы ураджаю працуюць вадзіцелі Уладзімір Пракаповіч, Мікалай Дзявойна, Станіслаў Жыгулін і інш.

Удзельнікі жніва забяспечаны абедамі і падвячоркамі, а таксама пітной мінеральнай вадой.

У бліжэйшыя дні, калі дазволіць надвор’е, увесь азімы ячмень будзе ўбраны. На чарзе — азімы рапс, пад які ў ЗАТ “Агракамбінат  Нясвіжскі” адведзена 350 га.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!