Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Дружныя, актыўныя, творчыя, і самае галоўнае — гаспадарчыя

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 50

Пост опубликован: 18.07.2024

У раённым этапе сямейнага праекта “Уладар сяла” прыняла ўдзел і маладая шматдзетная сям’я Віталя і Таццяны Балаг з дзецьмі Станіславам, Яраславам і Даніілам  з вёскі Лявонавічы.

Спаборніцкая атмасфера конкурсу ім да гэтага не была знаёмая — яны ўпершыню прымалі ўдзел у падобным мерапрыемстве. На жаль, запаветную пуцёўку на рэспубліканскі конкурс сям’я не атрымала, але затое зараз у асабістай скарбонцы Віталя і Таццяны бясцэнны вопыт, новыя знаёмствы, маса станоўчых эмоцый і прыемных успамінаў.



Як кажа Таццяна, калі ў будучыні яшчэ выпадзе шанец паўдзельнічаць у праекце, то яны абавязкова выкарыстаюць гэтую магчымасць. Бо ўдзел у такіх конкурсах няхай і хвалюючы, але як нішто іншае згуртоўвае сям’ю.

— Мы даказалі ў першую чаргу самім сабе, што мы дружная і моцная каманда, — падкрэслівае Таццяна.
Віталь і Таццяна за 10 гадоў шлюбу нарадзілі траіх цудоўных сыноў. Старэйшаму Станіславу — 9 гадоў, Яраславу — 8 і самаму маленькаму Даніілу — 2 годзікі.
Муж працуе слесарам у ЗАТ “1 Мая”, а жонка займаецца выхаваннем дзяцей, знаходзячыся ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Віталь і Таццяна не заўсёды былі вясковымі жыхарамі, родам яны з Бабруйска, але жыццё ўдалечыні ад горада іх заўсёды прыцягвала. Так яны прынялі рашэнне набыць дом у вёсцы, які зараз паступова ўладкоўваюць. А вольны ад працы час сям’я право- дзіць на рыбалцы.

— Галоўнае, каб між намі панавала атмасфера павагі, міру і ўзаемаразумення. А ўсё астатняе — нажывём, — кажа Віталь.

Да конкурсу сям’я Балаг падышла са ўсёй адказнасцю, нават нягледзячы на тое, што самы маленькі сынок Данііл на момант старту спаборніцтваў захварэў. Таму ўдзельнічалі ў праекце толькі старэйшыя браты Станіслаў і Яраслаў разам з бацькамі.
Вось на такія моцныя, працавітыя сем’і дзяржава і ўскладае надзеі, бо менавіта яны змогуць дастойна выхаваць дзяцей сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Святлана
РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!