Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 5 °C

Несвіжане годна выступілі на міжнародным фестывалі мастацтваў у Віцебску

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 85

Пост опубликован: 18.07.2024

15 ліпеня адбылося ўрачыстае закрыццё ХХХIII “Славянскага базару ў Віцебску” заключным гала-канцэртам, а на наступны дзень “Славянка” стала ўжо гісторыяй. Тысячы несвіжан перажывалі за нашых землякоў, якія прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў.

Галоўная інтрыга “Славянскага базару” — конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2024”, у якім прыняў удзел 25-гадовы Валерый Чучман. Нагадаем, што ў якасці славянскага хіта Валерый выканаў кампазіцыю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, заснавальніка і кіраўніка арт-групы “Беларусы” Валерыя Шмата “Купала — зорка Беларусі”, а другі твор — “Caruso” — малады выканаўца праспяваў на італьянскай мове. Сярод 15 артыстаў з розных краін, якія змагаліся за галоўны прыз, наш зямляк Валерый Чучман стаў уладальнікам трэцяй прэміі ХХХІІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2024”, падзяліўшы яго са спявачкай з Балгарыі Нявенай Пейкавай.Несвіжане годна выступілі на міжнародным фестывалі мастацтваў у Віцебску



На Нацыянальным фестывалі-конкурсе “Агонь маладзёжных талентаў” ў рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” несвіжане таксама годна прадставілі свой родны горад — удзельнікі студыі тэатральнага мастацтва “Адкрытая прастора” Нясвіжскага маладзёжнага цэнтра сталі лаўрэатамі І ступені, лаўрэатам ІІ ступені стаў узорны танцавальны калектыў “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, а дзіцячы танцавальны калектыў “Арыён” Нясвіжскага раённага цэнтра культуры стаў фіналістам конкурсу.

Віцебск роўна на год развітаўся з гасцямі і зоркамі “Славянкі” ў спадзяванні на новую душэўную сустрэчу.Несвіжане годна выступілі на міжнародным фестывалі мастацтваў у Віцебску Несвіжане годна выступілі на міжнародным фестывалі мастацтваў у Віцебску

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!