Любая сур’ёзная дзейнасць павінна мець пад сабой навуковую аснову. А справа вырошчвання збожжа ці не самая галоўная?! У гэтым больш чым упэўнены работнікі Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. Іх асноўны від дзейнасці — дзяржаўнае сортавыпрабаванне. Яно пшаніцы, азімай трыцікале, азімым і яравым кармавым і півавараным ячмені.
Усяго пад збожжавымі культурамі занята 204 гектары. На момант падрыхтоўкі матэрыялу ў друк ура- джайнасць складала 57,8 ц/га, было намалочана 1150 тон зерня. Пра гэта падчас размовы расказала начальнік аддзела па сортавыпрабаванні сельгаскультур на дзяржкарыснасць Іна Стражнікава.
Іна Іванаўна працуе ў гаспадарцы трыццаць пяць гадоў. Яшчэ школьніцай падпрацоўвала тут падчас летніх канікул. Тады гаспадарку ўзначальваў яе тата — Іван Іванавіч Горбач. Добры прыклад бацькі паўплываў і на прафесійны выбар дачкі. Пасля заканчэння Беларус- кай сельгасакадэміі ў Горках яна яшчэ дзесяць гадоў працавала пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча.
— У адрозненні ад іншых гаспадарак, у нас ідзе выпрабаванне новых сартоў на невялікіх дзялянках, — расказала Іна Іванаўна. — Калі яны праходзяць іспыты, праз тры гады іх набываюць гаспадаркі. Зараз на выпрабаванні трыццаць найменняў. У параўнанні з мінулым годам ураджайнасць у нас вышэйшая па збожжавых культурах і рапсе. З азімай пшаніцы на станцыі вырошчваліся сарты беларускай селекцыі “Амелія” і “Аркадзія”. Ураджайнасць па азімай пшаніцы склала 64,1 ц/га, па азімай трыцікале — 57,2 ц/га. Асноўны накірунак па гэтай культуры — сорт нашай беларускай селекцыі “Гродна”. Па яравым ячмені плошчы займалі сартамі “Калдун” (ураджайнасць 58,3 ц/га), “Карнэт” (61,3 ц/га).
У дзяржаўным сортавыпрабаванні быў набор з 30 сартоў азімай пшаніцы. Сярэдняя ўраджайнасць па доследу — 93 ц/га. Найбольш вызначылася гібрыдная пшаніца, якая высяваецца з нормай высева 1,7 мільёна зярнят на гектар. Гэта сорт нямецкай селекцыі “Гіацынт”.
Прадукцыю прадпрыемства набываюць таксама фермеры і асобныя гаспадары.
Самае непасрэднае дачыненне да ўраджайнасці мае стан тэхнікі ў гаспадарцы. Галоўны інжынер Іван Сагановіч расказаў, што штат лю- дзей, якія непасрэдна працуюць з тэхнікай, — усяго пяць механізатараў, але іх высокі прафесіяналізм дазваляе абыходзіцца сваімі сіламі, не прыцягваючы механікаў і слесараў: трактарысты і вадзіцелі самі рамантуюць тэхніку.
Іван Іванавіч асабліва адзначыў працу Ігара Хаванскага і Вячаслава Саргуджыева.
Мы трапілі на самае заканчэнне жніва. Камбайнер Аляксандр Янцэвіч і вадзіцель Іван Андронаў якраз убралі апошнія гектары. Яны працуюць у тандэме: імі ў гэтым го- дзе намалочана і вывезена 740 тон зерня.
Іван Іосіфавіч нарадзіўся ў Ка- рэліі. На Нясвіжчыне — з 1972 года. Пасля школы разам з сябрам збіраліся паступаць у ваеннае вучылішча, але сябар у апошні момант адмовіўся. Іван уладкаваўся ў гаспадарку шафёрам. Ён працуе вось ужо 30 гадоў. Тут жа, на вагавай, працуе і жонка, Аляксандра Іванаўна. Так што праблем і непаразуменняў у сувязі з ненармаваным рабочым днём падчас уборкі (былі дні, калі праца працягвалася з васьмі і да дваццаці трох гадзін) не ўзнікала.
Аляксандр Янцэвіч у сваёй прафесіі з 1986 года. У 1983 годзе скончыў Клецкае ПТВ, адслужыў у войску, дванаццаць гадоў адпрацаваў у калгасе “1 Мая”, зараз — на сортавыпрабавальнай станцыі.
На пытанне пра цяжкасці ў рабоце адказаў:
— Галоўнае — убраць без страт і ў аптымальны тэрмін. І трэба, каб душа ляжала да тэхнікі, іначай яна працаваць не будзе. А цяжкасці? Фізічна, канечне, цяжка. Але для мяне праца за рулём камбайна — адпачынак для душы.
Камбайнер ахвотна дзеліцца вопытам з маладзейшымі калегамі. А на наступны год марыць узяць у якасці памочніка сваю ўнучку Алену, вучаніцу Нясвіжскай гімназіі, якая ўжо даўно цікавіцца прафесіяй дзядулі і не аднойчы завітвала да яго на поле.
Супрацоўнікі Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі сваю справу ведаюць на выдатна. Доказ таму — шматлікія ўзнагароды раённых, абласных і рэспубліканскіх узроўняў. Але пра гэта яны гаварыць не асабліва жадаюць. Ды і не да размоў тады, калі кіпіць праца сярод залацістых палёў, у якой не толькі наша сёння, але і наша будучыня.
Валянціна ШЧАРБАКОВА.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.