Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

У раёне працягваюцца праца па далейшай сяўбе азімых збожжавых

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 53

Пост опубликован: 18.09.2024

Пасля дожджыку… У пятніцу, пакуль механізатары чакалі момант, каб прыступаць
да далейшай сяўбы азімых збожжавых,
мы змаглі пагутарыць з вопытным сеяльшчыкам дзяржаўнага прадпрыемства
“Эксперыментальная база “Свеклавічная”
Пятром Губеем.



— Дождж у чацвер перашкодзіў папрацаваць на поўную сілу, — сказаў Пётр Пятровіч. — Але ж ён і вельмі быў патрэбны. Зямля перасохла, пыліла неймаверна. Ды і насенне, што ўжо лягло ў глебу, напілося вады.
— Бачу па аператыўнай зводцы, што дзённая выпрацоўка ў вас дайшла да 50 гектараў. Прыбаўка раўняецца 6 працэнтам. Гэта добрыя паказчыкі.
— Такая выпрацоўка — самая высокая. Яна атрымліваецца, калі вельмі пастараешся, калі контурнасць поля спрыяе. У сярэднім у мяне выходзіць 40 гектараў за дзень.
— Вы сееце збажыну сямнаццаты год. Можаце параўноўваць тую ж контурнасць палёў у сваёй гаспадарцы. Якія змены адбыліся?
— Прыбралі хутары, раскінутыя па палях. Дробныя ўчасткі зямлі злучылі ў буйныя. Гонкі сталі доўгія, адна любата працаваць. Не трэба круціцца з трактарам, адсюль і высокая выпрацоўка. Вельмі многа для гэтага зрабіў наш галоўны аграном — Яўген Вадзімавіч Саліта.
Яўген Саліта ўнясе пазней для мяне ўдакладненне:


— Сярэдняя плошча кожнага поля ў нас каля ста гектараў. Азімы клін выглядае наступным чынам. Механізатар засеяў адно поле — 150 гектараў, другое — 115 гектараў. Пойдзе на трэцяе поле — а яго плошча 240 гектараў.
Сапраўды, такой магутнай тэхніцы, як у Пятра Губея, патрэбен размах. Трактар “Джон Дзір” ён атрымаў 18 гадоў таму, сеялку “Амазонэ” — 11 гадоў таму. І стаў адзіным і надзейным сеяльшчыкам у “Свеклавічнай”. Вось і зараз у яго задача — засеяць увесь азімы збожжавы клін плошчай 900 гектараў.
Па стане на раніцу 16 верасня ў сельгаспрадпрыемстве было пасеяна 225 гектараў. Усё — азімая пшаніца. Яна зойме 460 гектараў. Затым пойдуць азімы ячмень, азімая трыцікале.
— Пётр Пятровіч, як Вы ацэньваеце ўключэнне ў севазварот на нашых землях азімага ячменю?
— Спачатку мы здзіўляліся. Як так: ячмень — і азімы? А на справе аказалася — выгадная культура. Па-першае, ён дае магчымасць раней пачынаць уборку ўраджаю. Па-другое, яго ўраджайнасць вышэй, чым у яравога.

(без названия)

Якасна вядзе перадпасяўную апрацоўку глебы механізатар Уладзімір Панкрат

Так, сёлета яравы ячмень выйшаў у “Секлавічнай” па 51,6 ц/га, азімы — па 59,9 ц/га.
Да ўраджайнасці палёў Пётр Губей, як сапраўдны хлебароб, не можа ставіцца раўнадушна. Ён і сам дзесяць сезонаў правёў на жніўным полі за штурвалам камбайна. Толькі два апошнія гады ўжо не ўдзельнічаў у жніве. Кладзе насенне ў глебу, сее хутка і якасна — і гэта значны ўклад у агульную справу.
Пётр Пятровіч працуе на полі ў цеснай звязцы з вадзіцелем Дзмітрыем Мікалаевічам Янукевічам, які падво- зіць насенне. Механізатар апавядае:
— Вадзіцель пастаянны, адзінаццаты сезон разам сеем. Разумеем адзін другога з паўслова. Дзмітрый ведае мой агрэгат, дапамагае ў рамонце, калі што здараецца, паломку ліквідоўваем умомант
Каб эканоміць рабочы час, абедаем у полі. Абеды прывозяць са сталовай прадпрыемства. І тут жа раздатчыца цікавіцца, ці дастаўляць полудзень. Заказваем полудзень. І тады працуем да цемнаты.
Згодна з севазваротам, папярэднікі ў азімых збожжавых у гаспадарцы наступныя: азімы рапс і кукуруза — па 300 гектараў, яравы ячмень — 200 га, цукровыя буракі — 100 га. Ворыва глебы вядзе механізатар Дзяніс Казубоўскі на трактары МТЗ-3522. А перадпасяўную яе апрацоўку — механізатар Уладзімір Панкрат на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АПМ-140.
…Аграном пастаянна кантралюе поле, стан глебы, каб улавіць той момант пасля дажджу, калі сеялку можна зноў уключыць у работу. Рэжым чакання ў механізатара нядоўгі. Напружанне восеньскага дня не спадае. Ад яго залежыць лёс новага ўраджаю.

У тэму
Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на раніцу 16 верасня ў раёне было пасеяна 5020 гектараў азімых збожжавых. Гэта складае 30,3% ад плана. У тым ліку 57% плошчы засеялі у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 50% — у ААТ “17 Верасня”, 46% — у ААТ “Грыцкевічы”.
Дзённая прыбаўка за 15 верасня склала па раёне 584 гектары. Яе сярэдні працэнт — 3,5%. Па 7 працэнтаў прыбавілі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў” і доследнай навуковай станцыі, 6% — ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Сеюць у асноўным азімую пшаніцу. У ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і доследнай навуковай станцыі кладзецца ў глебу і насенне азімай трыцікале, у ААТ “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая” — і азімага ячменю.

Экспрэс-інфармацыя
◘ Пад сяўбу азімых збожжавых па стане на 16 верасня ў сельгаспрадпрыемствах раёна было ўзарана 11186 гектараў глебы. Найбольшыя плошчы — у СВК “Агракамбінат Сноў” (1992 га), у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (1272 га), у ААТ “Лань-Нясвіж” (1205 га).
◘ Падрыхтавана пад сяўбу азімых збожжавых 5818 гектараў глебы. Снаўчане апрацавалі яе 785 гектараў. У ААТ “17 Верасня” — 628, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 625 гектараў.
◘ Кукурузы было ўбрана 6828 га — 45% ад пасеянай. У т.л. 69% — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 67% — у ААТ “17 Верасня”, 63% — у ААТ “Грыцкевічы”. Ура- джайнасць зялёнай масы на корм і сілас склала звыш 371 ц/га, у т.л. у “Грыцкевічах” — 446 ц/га, у “Снове” — 425 ц/га, у “17 Верасня” — 424 ц/га. Сярэдняя ўра- джайнасць кукурузы на зерне — 122 ц/га. У т.л. у “Снове” — 149 ц/га, “Грыцкевічах” — 120 ц/га, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 118 ц/га.
◘ Цукровыя буракі выкапаны на плошчы 1694 гектары — 38% ад пасеянага. З кожнага гектара іх сабрана па 496,6 цэнтнера. Па 650 ц/га накоп- ваюць у “Грыцкевічах”, 583 — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 576 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”.
З гаспадарак раёна на Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена звыш 72624 тон салодкага кораня.
◘ З 36 гектараў бульбы ўбрана 6,3 гектара. Ураджайнасць клубняў у СВК “Агракамбінат Сноў” — 431,6 ц/га, у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 337,2 ц/га.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!