Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 16 °C

Сноўскі “другі хлеб”: 674,4 цэнтнера з гектара

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 73

Пост опубликован: 06.10.2024

Бульбу ў СВК “Агракамбінат Сноў” вырошчвалі на плошчы 30 гектараў. Ураджайнасць сёлета склала 674,4 цэнтнера з гектара.

Аналитика. Кто сказал, что Беларусь изолирована в мировом сообществе?

Механізатар Аляксандр Міклашэвіч умела кіруе трактарам
МТЗ-1523 у счэпе з бульбаўборачным камбайнам



Аналитика. Кто сказал, что Беларусь изолирована в мировом сообществе?

22 гады працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў”
вадзіцель Сяргей Браусевіч. Мы сфатаграфавалі яго падчас адвозкі клубняў ад бульбаўборачнага камбайна

Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Шаманаў расказаў:
— Ураджайнасць клубняў у нас стабільна 500 — 600 цэнтнераў з гектара і вышэй. Атрымліваем добры выхад прадукцыі, дзякуючы адпрацаванай тэхналогіі. Папярэднікі, угнаенні, сарты, рэпрадукцыя, апрацоўка глебы — усё ўплывае на ўраджай. Вырошчваем сорт “Каралева Ганна” нямецкай селекцыі. Праўда, сёлета клубні маюць ужо трэцюю рэпрадукцыю, таму трэба будзе думаць пра набыццё элітнага насення.
— Бульба — выдатная, — пахваліў ураджай механізатар Аляксандр Міклашэвіч, заняты ўборкай “другога хлеба”. — На камбайне “Грымме-1500” працую больш за 15 гадоў. Атрымліваў яго новенькім, і машына дагэтуль служыць людзям.
Раней Аляксандр Міклашэвіч сам садзіў бульбу, праводзіў яе міжрадковыя апрацоўкі. Пасля яму даручылі бурачную сеялку, і абавязкі памяняліся. На бульбяным полі завіхаліся ўжо яго таварышы. Сёлета барозны наразаў Дзмітрый Васінкевіч. Пасадкай займаліся Іван Віжык — на полі гаспадаркі, Андрэй Юсін — на надзелах вяскоўцаў. Акучваў усходы Сяргей Гаргун.
— Працую ў агракамбінаце “Сноў” 31 год, з іх на трактары — 28, — працягвае аповед механізатар. — Многія работы даводзілася і даводзіцца выконваць. Гэта раздача кармоў жывёле, ворыва глебы, унясенне арганічных угнаенняў, сяўба буракоў, уборка бульбы.
Працаваць у родную гаспадарку Аляксандр Міклашэвіч прыйшоў пасля заканчэння Сноўскага вучэбна-вытворчага камбіната. А прыкладам для яго быў бацька, Мар’ян Канстанцінавіч, таксама механізатар. Хлопчыкам любіў ездзіць з бацькам на трактары — тады, калі дазваляў час, калі былі ўбраны з палёў цукровыя і кармавыя буракі, на “дзялках” якіх працаваў побач з дарослымі. Некалі, пры невысокім узроўні механізацыі на калгасных палетках, сельскія дзеці прахо- дзілі на іх добрую школу працы. Ёсць такая школа і за спіной Аляксандра Міклашэвіча з вёскі Слабада.
З поля клубні дастаўляліся ў бульбасховішча, што пабудавана ў Друцкаўшчызне. Тут іх сарціруюць, захоўваюць пры неабходным тэмпературным рэжыме, рыхтуюць да адпраўкі на рэалізацыю.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!