Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 35

Пост опубликован: 15.10.2024

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Мінск-Арэне Прэзідэнт даў старт акцыі «Марафон адзінства». Марафону, які пачаўся 11 кастрычніка і ахопіць усю нашу краіну, усе яе рэгіёны і куточкі. Кожная вобласць не толькі пачуе цудоўны канцэрт, але і пабачыць у ім сваіх землякоў у якасці ўдзельнікаў. Марафон адзінства набірае абароты і ўпэўнена крочыць па Беларусі. Першы яго прыпынак — Маладзечна. У мінулую пятніцу, 11 кастрычніка, у Маладзечне распачалася рэспубліканская грамадска- культурная акцыя «Марафон адзінства».



Падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў акцыі ўзялі на сябе міністэрствы культуры, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама спорту і турызму, Мінгарвыканкам, абласныя выканаўчыя камітэты. Сярод арганізатараў таксама Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА «БРСМ», «Музычная медыякампанія», Палац Рэспублікі, БелТА, Белтэлерадыёкампанія, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускае таварыства «Веды».

Раніца ў Маладзечне, нягле-дзячы на дождж і восеньскую імглу, пачалася ярка. Спартыўна-забаўляльны комплекс «Алімпік-2011» прыняў першых удзельнікаў рэспубліканскай акцыі.
Журналісты і блогеры з розных рэгіёнаў краіны адправіліся ў прэс-тур па Маладзечанскім раёне. Віталі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольга Тапдэмір і старшыня Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко.

— Мы ганарымся тым, што першымі сустракаем гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі. Маладзечна выбраны не выпадкова, ён яркі, прыгожы, самабытны, адзначыла Вольга Уладзіміраўна. — Гэта культурны цэнтр Мінскай вобласці, дзе размешчаны шэраг устаноў культуры, якія яскрава пра сябе заяўляюць. Тут прахо- дзіць і Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Праграма разлічана на два дні, і мы пастараліся, каб гэта было свята ўсіх патрыятычных сіл Мінскай вобласці. Акрамя рэспубліканскіх мерапрыемстваў, мы прадставім грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, сферы адукацыі, культуры, спорту рэгіёну. Нам ёсць што паказаць і чым ганарыцца. Гэта будзе маштабнае свята яднання вакол нашых дасягненняў.
Суботняя раніца ў Маладзечне пачалася з адкрыцця сімвалічнага арт-аб’екта з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і грамадскіх арганізацый. З ініцыятывы БРСМ жыхары горада ад мола-дзі, арганізатараў і ўдзельнікаў «Марафона адзінства» атрымалі памятны падарунак. На адным з будынкаў у Маладзечне па вуліцы Вялікі Гасцінец з’явіўся мурал, на якім намаляваны контур нашай краіны, які трымае ў сваіх руках сям’я — маці, тата і дзіця. А на контуры нанесены вельмі важныя словы: «Будучыня Беларусі ў тваіх руках». Па задумцы аўтараў, гэты арт-аб’ект сімвалізуе тое, што дабрабыт, мір і бяспека ў краіне залежаць ад кожнага з нас.

На чыгуначным вакзале ў зале чакання ў рамках «Марафона адзінства» прайшла «Знакавая сустрэча». Удзельнікі акцыі і жыхары горада змаглі ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з цікавымі людзьмі. На пляцоўку прыбылі сапраўды «зорныя» госці — касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская і касманаўт, ураджэнец Беларусі, Герой Расіі Алег Навіцкі. У ліку спікераў таксама былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет. Тут жа была арганізавана выстава «Беларусь. Узлёт».

А перад спартыўным цэнт-рам «Алімпік-2011» размясціліся палаткі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і партый, фотазоны, стэнды рамеснікаў і мастакоў, пунк- ты грамадскага харчавання. Працавала перасоўная выстава Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праводзіліся майстар-класы і віктарыны, кінолагі дэманстравалі ўменні і навыкі службовых сабак, роставыя лялькі віталі гараджан.

З поўдня на лакацыі перад спартшколай усіх аматараў актыўнага адпачынку чакаў інтэрактыў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кожны галіновы прафсаюз прадставіў сябе і адну са сваіх прафесій. Атрымаўся своеасаблівы квэст па 15 галінах. У спісе — пекар, настаўнік хіміі, медсястра, оптык, кіраўнік гуртка, працаўнік зялёнага будаўніцтва, электраманцёр, візуальны мерчэндайзер, машыніст цягніка, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, выкладчык музыкі, зваршчык, спецыяліст па абслугоўванні кліентаў банка і многія іншыя. Таксама сваю дзейнасць прэзентавалі «Беларустурыст» і «Белпрафсаюзкурорт».

Дзеці і падлеткі маглі літаральна дакрануцца да кожнай з прафесій, атрымаць карысную для сябе інфармацыю, даведацца, дзе можна атрымаць адпаведную адукацыю, а таксама задаць пытанні па прафсаюзнай і прафесійнай дзейнасці.

Напрыклад, на дзеянні медыкаў, якія рэанімуюць пацыента і ставяць уколы, сабраліся паглядзець дзясяткі хлапчукоў і дзяўчат. Шмат людзей было і каля цягніка, дзе транспартнікі знаёмілі з прафесіяй машыніста. Затрымаліся дзеці і ля павільёна, дзе «Белпрафмаш» прэзентаваў прафесію оптык.

Дзеці ахвотна ішлі высаджваць расліны, як сапраўдныя рабочыя зялёнага будаўніцтва з прафсаюза працаўнікоў лесу, і рабіць вырабы, як кіраўнікі гуртка для людзей з ментальнымі парушэннямі. Работу тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання прадставіла Мінская абласная арганізацыя работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Аншлаг быў і каля ярка аформленай лакацыі, дзе прэзентавалі працу візуальнага мерчэндайзера. Пастараўся Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж.

Дарэчы, пры ўваходзе на фестываль дзеці атрымлівалі даведнік прафесій, у якім збіралі штампы. Калі бланк цалкам запоўнены, удзельнікам квэста трэба было адказаць, якая прафесія спадабалася больш за іншыя, і атрымаць салодкі прыз за сваю актыўнасць.

Трэба адзначыць, што святочны настрой гасцям фестывалю стварала Мінская гарадская арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Заліхвацкай ігрой на барабанах удзельнікаў квэстаў цешыў выкладчык музыкі Валерый Філіпаў, які прадставіў сваю прафесію. Упрыгожаннем гэтай лакацыі сталі выступленні юных артыстаў.

Дарэчы, жадаючыя маглі паў- дзельнічаць і ў гарадскім квэсце пад назвай «Гэта ўсё маё роднае». Яго арганізацыя — ініцыятыва БРСМ. Праграма квэста прадугледжвала выкананне 10 інтэлектуальных спаборніцтваў па прынцыпе «ад станцыі да станцыі» і выкананне дамашняга задання. На першай станцыі «Наша гісторыя» ўдзельнікаў правяралі на веданне гісторыі сваёй радзімы.

Цікавую лакацыю «Факты на стол» падрыхтавала неабыякавая моладзь, затым была станцыя з пытаннямі на тэму «Мой горад». Таксама працавалі станцыі «Мы ганарымся», «Нашы дасягненні», «Любіць сваё», «Смачна есці», «Родныя словы», «Песняры», «Бульба дэнс».

Тыя, хто прайшоў анлайн-рэгістрацыю на квэст «Гэта ўсё маё роднае», дэманстравалі дамашнія заданні. Гэта дазваляла атрымаць больш балаў, каб выйсці ў лідары. Дамашніх нарыхтовак прапаноўвалася зрабіць дзве: запісаць усёй камандай кароткі відэаролік на чыгуначным вакзале з прызнаннем у каханні гораду Маладзечна. А таксама адлюстраваць усіх удзельнікаў на фотаздымку, зробленым на фоне гарадскога гадзінніка. Фота і відэа па ўмовах спаборніцтва трэба было апублікаваць у сацыяльных сетках.

Паўдзельнічаць у гарадскім квэсце «Гэта ўсё маё роднае» прыехалі 30 каманд з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку і з Мінска. А перамога дасталася аб’яднанай камандзе агенцтва «Мінск-Навіны» і ваенна-патрыятычнаму клубу «Філін» дэпартамента аховы МУС.

Двухдзённы прыпынак у Мала- дзечне Марафона адзінства завяршыўся канцэртам «Час выбраў нас». Як адзначыў міністр культуры Анатоль Маркевіч, «Марафон адзінства» — унікальны маштабны форум, на якім прадстаўлены ўсе сферы дзейнасці людзей.

— Наша адзінства, адзінства грамадства дарагога каштуе, — адзначыў міністр. — У нас розныя погляды, часам і розныя думкі, але мы ўсе — адзін беларускі народ. Мы жывём у адзінай краіне — Рэспубліцы Беларусь. Гэта мы шануем і гэтым ганарымся, разумеем, што падобныя мерапрыемствы яшчэ больш згуртоўваюць і кансалідуюць наша грамадства.

На адной сцэне ў Лядовым палацы пад гучным слоганам «Час выбраў нас» сабраліся таленавітыя калектывы і артысты, прафесіяналы і аматары з розных рэгіёнаў краіны. Акцыю падтрымалі Юлія Быкава, Яўген Алейнік і гурт «Аура», Вікторыя Алешка, Аляксандр Саладуха і іншыя. Таксама выступілі маладзёжныя і заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь з рэгіёнаў: фолк-гурт «Вытокі», «Белыя росы», шоу балет «Сенсацыя», студыя сучаснай харэаграфіі «Атмасфера», арт-гурт «Беларусы».

Прыемна было пабачыць на такой маштабнай пляцоўцы і прадстаўнікоў Нясвіжчыны. У святочным канцэрце прынялі ўдзел узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі» і ўзорны ансамбль лыжкароў «Нясвіжскія лыжкары».

На самім мерапрыемстве выступілі і ганаровыя госці: прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, Вадзім Гігін, а таксама спарт- смен-біятланіст Антон Смольскі.
— «Марафон адзінства» — гэта падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі рэгіёнам, — сказала Наталля Эйсмант.— Я ўпэўнена, што ўсе вы выдатна памятаеце: 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Мінск-Арэне Прэзідэнт даў старт цэламу «Марафону адзінства». Марафону, які пачынаецца з Маладзечна і затым ахопіць усю нашу краіну. Гэты канцэрт і ўся акцыя распачалася з вашых абласных канцэртаў у Палацы Рэспублікі. Потым было абрана самае лепшае для вельмі маштабнага і кульмінацыйнага канцэрта ў Мінск-Арэне. А потым, калі расказваць вам так коратка і проста, Прэзідэнт ва ўсіх у нас спытаў: «Ну а як мы не пакажам усё лепшае вам?! Як не правязём гэты канцэрт па ўсіх нашых рэгіёнах, па ўсёй нашай краіне?! Нашы людзі павінны бачыць нашы беларускія таленты. Нашы людзі павінны бачыць, ведаць і ганарыцца». Вось так зарадзілася гэтая ідэя, так мы апынуліся ў вас у гасцях сёння.

Толькі дзякуючы згуртаванасці і адзінству народаў, якія жылі ў вялікай краіне, стала магчымая Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. І паспяхова пабудаваць квітнеючую будучыню гэтак жа магчыма ў адзінстве народа — пра гэта казаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын на канцэрце «Марафона адзінства» ў Маладзечне.— Міншчын

а ганарыцца тым, што старт «Марафону адзінства» дадзены сёння ў нашым цудоўным горадзе Маладзечне, — звярнуўся да прысутных Аляксандр Генрыхавіч. — Цэнтральны рэгіён — сэрца нашай Беларусі, скрыжаванне ўсіх дарог. У гісторыі было шмат цяжкіх выпрабаванняў, самым страшным з якіх стала Вялікая Айчынная вайна. Але перамога ў гэтай вайне здарылася дзякуючы згуртаванасці і адзінству нашых народаў, якія жылі тады ў вялікай краіне. Беларусы захавалі сваю самабытнасць, культуру, жаданне жыць у свеце. Мы будуем жыллё, узводзім новыя школы і дзіцячыя сады, бальніцы і паліклінікі. Адра- джаем нашыя культурныя каштоўнасці. Мы дакладна разумеем мэты, якія стаяць перад намі. Вырашаем задачы, якія нам ставіць кіраўнік дзяржавы — наш Прэзідэнт. Але гэтага ўсяго дабіцца можна толькі разам. Я перакананы: пакуль мы згуртаваны, нам не страшныя ніякія цяжкасці. Мы разам будуем будучыню нашай краіны!

На пляцоўцы каля Лядовага палаца адбыўся сапраўдны кірмаш беларускіх арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, рамеснікаў. Таксама працаваў і фудкорт. Дарэчы, вялікім поспехам карыстаўся перасоўны Мак.by. Чарга была вялізная на працягу ўсяго дня. Акрамя фаст-фуда было і класічнае меню: дранікі, шашлыкі, гародніна грыль і іншае.

Усяго ў рамках «Марафона адзінства» плануецца правесці мерапрыемствы ў 14 рэгіёнах Беларусі. Ужо праз тыдзень праект будуць сустракаць на поўдні краіны: 19 кастрычніка эстафету прыме Гомель, а 26 кастрычніка — Жлобін.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!