Меню
Курс $  3.08 | €  3.65 | ₽100  3.86 |
Погода 10 °C

Быць добрымі бацькамі проста…

Нясвіжскія навіны 1 месяц назад 0 43

Пост опубликован: 15.03.2025

10 сакавіка ордэн Маці несвіжанцы Любові Біялт уручыў асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Рэдакцыя раённай газеты далучылася да віншаванняў шматдзетнай мамы з такой значнай дзяржаўнай узнагародай і пацікавілася,
як жыве сям’я, у якой выхоўваюцца шасцёра дзяцей —
Ганна і Надзея, Лідзія і Марыя, Данііл і Дар’я.

Пакой, дзе звычайна ўвечары збіраецца вялікая сям’я Біялт, дыхае нейкай асаб-лівай утульнай атмасферай. І галоўная тут, вядома, мама. Менавіта вакол яе рухаецца кола дабрабыту сям’і. Самай маленькай, Дар’і, усяго месяц.



Сяргей Пятровіч і Любоў Мікалаеўна пазнаёміліся ў Гродна, былі прыхажанамі адной царквы. Яна ў той час вучылася ў медыцынскім універсітэце, ён атрымліваў спецыяльнасць праграміста ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Іх сяброўскія адносіны з часам перараслі ў моцнае пачуццё, і маладая пара вырашыла ўзяць шлюб.
— Мы выраслі ў шматдзетных сем’ях, абое былі малодшымі сярод братоў і сясцёр, — дзеліцца Любоў Мікалаеўна. — Калі нарадзілася першая дачушка, шчасце наша было бязмежным. Сяргей тады ўжо ўладкаваўся на працу, я заканчвала вучобу. За некалькі гадоў наша сям’я вырасла, і мы вырашылі, што пастаянным месцам жыхарства стане мой родны горад. Адразу пасяліліся з бацькамі. З часам вызначыліся з зямельным участкам пад будаўніцтва, грошы на якое выдзеліла дзяржава.
Ужо тут, у Нясвіжы, у сям’і нара- дзіліся яшчэ дзве дачушкі і сынок, і Любоў Мікалаеўна вырашыла ўсю сябе прысвяціць дзецям. Шмат часу яна аддае ранняму развіццю маленькіх, якія растуць вельмі дапытлівымі. Напрыклад, старэйшая Ганначка з двух гадоў цікавілася музыкай. Як толькі чула прыгожую кампазіцыю, брала ў рукі якую-небудзь цацку, прыціскала яе да плечыка барадой і ўяўляла, быццам яна — скрыпачка. Цікавасць дзяўчынкі да музыкі не засталася незаўважанай. З 4-гадовага ўзросту яе аддалі ў школу мастацтваў.
Сёння 8-гадовая школьніца — удзельніца і прызёр міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў. Ганна і яе малодшая сястрычка Надзея — удзельнікі ансамбля скрыпачоў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзяўчаткі сябруюць, старэйшыя з’яўляюцца прыкладам для малодшых. Калі трэба, просяць у мамы парады па музычнай грамаце (яна вучылася ў музычнай школе па класе фартэпіяна) і па школьных прадметах. Дарэчы, чытаць дзеці ў сям’і Біялт пачынаюць з трохгадовага ўзросту, вучаць літары, ім падабаюцца кнігі, таму ў школе вучоба ідзе лягчэй.

— Мы стараемся прывучаць іх да самастойнасці, — гаворыць Любоў Мікалаеўна. — Яны ведаюць, што скласці цацкі і прыбраць за сабой у пакоі — гэта іх звычайны абавязак. Таму і ў нас, дарослых, клопатаў становіцца менш, стараемся знаходзіць час і для сябе.
Вядома, муж многа часу аддае сваёй рабоце, а яшчэ яму шмат прыходзіцца працаваць на нашай новабудоўлі. Ён сапраўдны гаспадар і майстар любой справы, за якую бярэцца. У нас з ім поўнае паразуменне. Вядома, каб я магла прысвяціць нейкі час сабе, ён збірае дзяцей і ладзіць з імі, напрыклад, пікнік. А вечарамі дзеці самастойна займаюцца творчасцю — любяць маляваць, плесці з бісеру, кожную ня- дзелю старэйшыя спяваюць у царкоўным хоры. Ёсць у нас і традыцыя — на святы мы рыхтуем адзін аднаму прыгожыя віншавальныя паштоўкі, займаемся выпечкай і ходзім у госці да бабулі і дзядулі, якія для нас з’яўляюцца добрым прык- ладам у сямейных адносінах.
На пытанне ў чым сакрэт сямейнага дабрабыту, шматдзетная мама адказвае, што яна і яе муж любяць сваіх дзяцей з першай хвіліны іх з’яўлення на свет. Быць добрымі бацькамі для іх проста — трэба любіць дзяцей і сваю сям’ю. А каб было яшчэ прасцей, трэба навучыцца ра- зам расстаўляць прыярытэты, каб у кожнага быў час для сябе, а яшчэ — правільна размяркоўваць абавязкі паміж усімі членамі сям’і.
— Для нас з мужам дзеці — наш гонар. Гэта тое галоўнае ў жыцці, для чаго мы жывём — іх мары, іх захапленні, іх веды і самаразвіццё. Колькі мы аддадзім дзіцяці, на якім прыкладзе выгадуем, такая будзе з часам і аддача, — упэўнена Любоў Біялт.
Паездка ў Палац Незалежнасці Рэпублікі Беларусь аказалася для яе падзеяй нечаканай і ў той жа час вельмі прыемнай. Урачыстая цырымонія, дзе сабраліся жанчыны з усіх куточкаў Беларусі, стала працягам веснавых святаў і падарыла шмат хвілін радасці і прыемных слоў у адрас кожнай жанчыны-маці — удзельніцы мерапрыемства.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!