Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”
прайшла напярэдадні Дня Канстытуцыі, 14 сакавіка, у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры. Святочнае мерапрыемства
было азнаменавана ўрачыстымі момантамі ўручэння пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам, якія ў гэты дзень
сталі паўнапраўнымі грамадзянамі рэспублікі.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі вучні СШ №4 г. Нясвіжа Сяргей Ігнатчык, Владлен Бараноўскі, Ева Карсека
і Аляксей Сухадольскі атрымалі свой галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пад урачыстыя апладысменты на сцэну Белай залы раённага цэнтра культуры выходзілі выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы прадметных алімпіяд і прызёры конкурсаў і спаборніцтваў розных узроўняў, актывісты маладзёжнага руху. Напрыклад, вучаніца СШ №3 г. Нясвіжа Яўгенія Леванчук — уладальніца Дыпломаў ІІ ступені раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка” і раённага этапу абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, Дыпломаў І ступені раённага конкурсу творчых работ “Зімовая казка” і раённага этапу абласнога конкурсу сярод школьнікаў “Флікер на адзенні — модна і бяспечна!”.
Вучань Грыцкевіцкай школы Захар Драчэнка — выдатнік вучобы, актыўны ўдзельнік раённых, занальных і абласных спаборніцтваў па лыжных гонках і біятлоне, уладальнік Дыплома ІІ ступені раённых спаборніцтваў “Снежны снайпер”. Вучні СШ №4 г. Нясвіжа — актыўная ўдзельніца школьных мерапрыемстваў, член экалагічнага валанцёрскага атрада “Сябры прыроды” і атрада юных міратворцаў Школы міру Ева Карсека і Аляксей Сухадольскі — уладальнік Дыплома І ступені на раённым этапе абласных гульняў КВЗ юных інспектараў руху і Дыплома ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай акцыі “Асенні марафон”. Вучань Аношкаўскай школы Уладзіслаў Вітко — уладальнік Дыплома І ступені абласнога фестывалю ваенна-патрыятычных клубаў “Разам мы — адна сям’я”, Дыплома ІІ ступені міжрэгіянальнага фестывалю ваенна-патрыятычных клубаў “Мы — грамадзяне сваёй краіны” і многіх іншых.
Напярэдадні 31-й гадавіны з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны на традыцыйным мерапрыемстве, ініцыятарам якога стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, юнакоў і дзяўчат віталі старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, член Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Жураўлёва, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Людміла Вітко, пракурор Нясвіжскага раёна Віталій Галубовіч, начальнік Нясвіжскага РАНС Максім Балацяны, начальнік Нясвіжскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Трусевіч, старшыня Нясвіжскага РК прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч, член Савета раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святлана Курыла.
Мерапрыемства адкрыў Гімн Рэспуб- лікі Беларусь. Першаю ў гэты асаблівы для моладзі дзень да віноўнікаў урачыстасці звярнулася Святлана Антончык.

Член Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь Алена Жураўлёва і гімназістка Ганна Жук
у час цырымоніі ўручэння пашпарта

Член Савета раённай арганізацыі
Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святлана Курыла віншуе
з атрыманнем пашпарта Уладзіслава Вітко
—15 сакавіка — значная дата для нашай дзяржавы. Гэта своеасаблівы сімвал адзінства народа, выражэнне яго інтарэсаў, згуртаванасці, згоды. Строга кіруючыся Законам, мы жывём у незалежнай Беларусі, і гэта вялікае дасягненне нашай краіны. Таму наша агульная задача — паважаць і выконваць Закон, а значыць — паважаць сваіх бацькоў, настаўнікаў, сябе, і ўносіць свой уклад у развіццё і росквіт роднай дзяржавы, — падкрэсліла Святлана Анатольеўна.
Павіншаваўшы школьнікаў з важнай падзеяй у жыцці, яна пажадала ім міру і дабрабыту, а краіне — росквіту і далейшага развіцця.
У сваім звароце да моладзі Алена Жураўлёва зазначыла:
— Галоўны пасыл акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” — я ганаруся тым, што я беларус, я ганаруся сваёй краінай! Гэта не проста словы.
Беларусы — вельмі працавітыя, шчырыя і на- дзейныя людзі. Наша зямля вызначаецца цудоўнымі культурнымі традыцыямі. У нас багатая гісторыя і ў ёй вельмі многа падзей, у якіх фарміраваўся беларускі менталітэт, нацыянальны характар. Мы ганарымся подзвігамі нашых продкаў, якія самааддана любілі сваю радзіму і абаранялі яе.
Дарагія юныя беларусы! Вы атрымліваеце свой галоўны дакумент напярэдадні Дня Канстытуцыі, у год 80-годдзя Перамогі ўсяго савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта важна. Важна памятаць нашу гісторыю, берагчы свет, які вакол нас. Жадаю вам поспехаў, правільнага выбару прафесіі ў далейшым. Памятайце пра тое, што вы — грамадзяне цудоўнай і любімай усімі намі радзімы! — заклікала Алена Васільеўна.
З адказным словам ад імя моладзі выступіў Ула- дзіслаў Вітко:
— Атрыманне пашпарта — важная і адказная па- дзея ў жыцці кожнага чалавека. Мы атрымалі наш галоўны дакумент, які дазволіць адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Мы, маладое пакаленне, па-сапраўднаму ра- зумеем нашу адказнасць. Усе свае сілы і веды мы аддадзім на карысць сваёй радзімы. Заўсёды і ва ўсім будзем кіравацца слаўнымі баявымі і працоўнымі подзвігамі дзедаў і бацькоў. Будзем сумленнымі і працалюбівымі ў вялікіх і малых справах.
Мы, 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты, пастараемся і далей добрасумленна вучыцца, працаваць, удзельнічаць у інтэлектуальных і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, грамадскім жыцці нашай дзяржавы. Каб усе з гонарам маглі адзначыць: беларуская моладзь — гэта дастойныя грамадзяне Беларусі.
На ўрачыстым мерапрыемстве ў РЦК прысутнічалі і бацькі юнакоў і дзяўчат, для якіх гэты дзень таксама быў знамянальны і хвалюючы. Сярод першых, хто павіншаваў вучаніцу Ліпскай школы Анастасію Худніцкую — яе мама. Вольга Худніцкая зазначыла ў размове, што для ўсёй іх сям’і Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — адно з галоўных дзяржаўных святаў. У гэтым годзе яно праходзіць асаб- ліва — дачка атрымала пашпарт грамадзяніна Беларусі. Віншаваць Анастасію з гэтай нагоды загадзя рыхтавалася ўся сям’я. А сама ўрачыстасць у раённым цэнт- ры культуры і ў яе, і ў дачкі выклікала шмат станоўчых эмоцый, таму хочацца спа- дзявацца, што для кожнага ўдзельніка гэты дзень стане незабыўным.
Віталі ў гэты дзень у раённым цэнтры культуры і моладзь, якая, развітаўшыся з піянерскім гальштукам, папоўніла шэрагі БРСМ. Словы падзякі ў адрас актывістаў піянерскага руху прагучалі ад старшыні Беларус- кай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Таццяны Жучко.
Цырымонія развітвання з піянерскім гальштукам, урачыстае абяцанне быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны і — уручэнне членскіх білетаў і значкоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ганаровую місію па традыцыі выканала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандра Ермаковіч.
Сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства сталі музычныя нумары артыстаў раённага цэнтра культуры.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.