У сераду, 2 красавіка, у сельгаспрадпрыемствах раёна былі пасеяны апошнія гектары ранніх яравых культур. Яны занялі сёлета 1799 гектараў. Найбольшыя плошчы — у ААТ “Сейлавічы” (290 га) і ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (250 га).
На чарзе — сяўба цукровых буракоў і кукурузы.
Механізатары гаспадарак рыхтуюць глебу для далейшай работы сеялак. З планавых 20411 гектараў яравога кліна падрыхтавана 13%. У т.л. 44% — у ААТ “17 Верасня”, 43% — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 40% — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Вахта ўраджаю-2025. Раннія яравыя пасеяны
Пост опубликован: 04.04.2025



