Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Сеюць цукровыя буракі

42

Пост опубликован: 16.04.2025

Напрыканцы мінулага тыдня гаспадаркі раёна распачалі сяўбу цукровых буракоў. Па стане на раніцу 14 красавіка яны былі пасеяны на плошчы 574 га, што склала 13% ад неабходнага. У т.л. 27% — у ЗАТ “1 Мая”, 22% — у ААТ “17 Верасня”, па 21% — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і “Лань-Нясвіж”. Дзённая прыбаўка за 13 красавіка склала 418 гектараў. Усяго салодкі корань у сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны будуць вырошчваць на 4506 гектарах.
На плошчы 13880 га размесціцца кукуруза. Да яе сяўбы прыступілі ў ААТ “17 Верасня”.

У ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” сяўбу цукровых буракоў даручылі механізатарам Аляксандру Смірнову і Адаму Банеўскаму (на здымках), вопытным, акуратным працаўнікам. На іх рахунку па стане на 14 красавіка — 56 гектараў пасеваў.
У глебу з восені былі ўнесены арганічныя, а таксама фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Цяпер пад культывацыю ўносяцца азотныя. Перадпасяўной падрыхтоўкай глебы займаецца механізатар Сяргей Кандрацюк.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика